Расію задаволіць цана газу ў $485 за 1 тыс. куб.м для Украіны, калі гэтай краіне не патрэбны зніжкі.
Пра гэта заявіў журналістам прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Ён запэўніў, што Масква гатова да аднаўлення газавага супрацоўніцтва пры выкананні дзвюх умоў. «Пагашэнне існуючай запазычанасці, якая дасягнула астранамічнай лічбы», — назваў старшыня ўрада першую ўмову. Другой умовай павінна быць сярэднегадавая цана ў 385 за тысячу кубаметраў з улікам адмены існуючай расійскай мытнай пошліны. Раней 2 верасня на пасяджэнні ўрада прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што Украіна гатова купляць расійскі газ па $300 за 1 тыс. куб.м летам і 385 — узімку.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.