Вы тут

Ха­ла­ды без тра­ге­дыі


Пры­чы­най па­жа­ру мо­жа стаць і трэ­шчы­на на ко­мі­не, і па­кі­ну­тая "за­рад­ка" ад тэ­ле­фо­на

Па­ча­так ацяп­ляль­на­га се­зо­на ў Бе­ла­ру­сі не за га­ра­мі. І ўжо ця­пер паў­стае пы­тан­не: як не толь­кі пра­віль­на пад­рых­та­ваць сваё жыт­ло да ха­лод­на­га пе­ры­я­ду, але і пра­вес­ці гэ­ты час без бя­ды? Рас­ка­заць пра гэ­та ка­рэс­пан­дэнт "Звяз­ды" па­пра­сіў на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла ар­га­ні­за­цыі пра­фі­лак­тыч­най ра­бо­ты Мі­ніс­тэр­ства па над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях Рус­ла­на ЛІ­ХА­МА­НА­ВА.

Пра­вер­це печ ця­пер

10-20

"У пры­ват­ным до­ме, як пра­ві­ла, асноў­ная кры­ні­ца цяп­ла — гэ­та печ. І ўжо ця­пер, на па­чат­ку во­се­ні, трэ­ба пра­во­дзіць яе тэх­ніч­нае аб­слу­гоў­ван­не. Пра­вер­це, ці ня­ма на ёй рас­ко­лінн, ці шчыль­на за­чы­ня­юц­ца дзвер­цы, пра­чыс­ці­це ды­ма­ход. Трэ­ба аба­вяз­ко­ва па­бя­ліць печ. Гэ­та ро­біц­ца для та­го, каб пад­час пра­паль­ван­ня вы­свет­лі­лі­ся маг­чы­мыя сла­быя мес­цы. — на­прык­лад, не­за­ўваж­ныя во­кам шчы­лі­ны або вы­кры­ша­ныя швы.

По­бач з то­пач­най дзвер­цай на пад­ло­зе му­сіць быць пры­бі­ты ме­та­ліч­ны ліст па­ме­рам 50 на 75 сан­ты­мет­раў. Гэ­тая ме­ра пе­ра­сця­ро­гі па­трэб­на для та­го, каб па­жар не па­чаў­ся ад ву­голь­чы­ка, які мо­жа вы­пад­ко­ва вы­па­сці. Не рас­паль­вай­це агонь з да­па­мо­гай лёг­ка­ўзга­раль­ных вад­ка­сцяў і не кла­дзі­це ў топ­ку дро­вы, з-за даў­жы­ні якіх дзвер­цы не мо­гуць за­чы­ніц­ца. Па­лі­це ў пе­чы са­мі, не да­зва­ляй­це ра­біць гэ­та дзе­цям. За дзве га­дзі­ны да та­го, як па­кі­нуць ха­ту або лег­чы спаць, спы­няй­це па­лен­не. І ні ў якім ра­зе не да­пус­кай­це маг­чы­мас­ці пе­ра­гра­ван­ня пе­чы. Яно мо­жа ад­быц­ца не толь­кі та­ды, ка­лі топ­ка бу­дзе пра­цяг­вац­ца га­дзі­на­мі без пе­ра­пын­ку, але і ка­лі печ пра­цуе не на тым ві­дзе па­лі­ва, для яко­га яна пры­зна­ча­на.

А па­ру­шэн­не гэ­тых ня­хіт­рых пра­віл мо­жа каш­та­ваць вель­мі до­ра­га. Сё­ле­та ў сту­дзе­ні ра­таў­ні­коў вы­клі­ка­лі жы­ха­ры вёс­кі Вер­беж Чэ­ры­каў­ска­га ра­ё­на Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці. Га­рэў пры­ват­ны дом. Яшчэ да пры­быц­ця спе­цы­я­ліс­таў су­се­дзі да­па­маг­лі вый­сці на ву­лі­цу ка­бе­це і яе му­жу. Пры­чы­най па­жа­ру ста­ла трэ­шчы­на на ко­мі­не пе­чы. На шчас­це, тут абы­шло­ся без за­гі­ну­лых. Ад­нак агу­лам жа толь­кі з-за ня­пра­віль­най экс­плу­а­та­цыі пяч­но­га аб­ста­ля­ван­ня сё­ле­та ў кра­і­не ад­бы­ло­ся 676 па­жа­раў. За па­мыл­кі за­пла­ці­лі жыц­цём 29 ча­ла­век... "

Пад­вод­ны ка­мень "рэ­жы­му ча­кан­ня"

10-21

"Се­зон­ная пры­чы­на, па якой уз­ні­ка­юць па­жа­ры ў ха­лод­ны час го­ду, — гэ­та па­ру­шэн­не пра­віл ка­ры­стан­ня элект­ра­пры­бо­ра­мі. Свет­ла­вы дзень ро­біц­ца зу­сім ма­лень­кім, ад­па­вед­на, элект­рыч­ныя сет­кі экс­плу­а­ту­юц­ца больш ін­тэн­сіў­на. Да­дай­це да гэ­та­га ка­ры­стан­не аба­гра­валь­ні­ка­мі, якія энер­га­збе­ра­галь­ны­мі на­зваць не вы­па­дае. І ад­ной­чы сет­ка ака­жац­ца пе­ра­гру­жа­най. Да та­го ж трэ­ба ка­рыс­тац­ца толь­кі тым аба­гра­валь­ні­кам, які вы­раб­ле­ны пра­мыс­ло­вым спо­са­бам, сер­ты­фі­ка­ва­ны на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі і мае ін­струк­цыю па экс­плу­а­та­цыі. Ка­лі ж тэр­мін служ­бы аба­гра­валь­ні­ка скон­чыў­ся — лепш ад­ня­сі­це яго на смет­ні­цу і на­будзь­це но­вы. З гэ­тым пры­бо­рам жар­та­ваць нель­га. Бо на­ступ­ствы мо­гуць быць і са­мы­мі цяж­кі­мі...

На­пры­кан­цы сту­дзе­ня ў ад­ным з ін­тэр­на­таў у Мін­ску ад­кры­тым по­лы­мем га­рэў па­кой на чац­вёр­тым па­вер­се. Гас­па­ды­ня па­спе­ла вый­сці з пек­ла яшчэ да та­го, як на мес­ца па­дзей пры­еха­лі ра­таў­ні­кі, якія эва­ку­я­ва­лі двац­цаць ча­ла­век. На шчас­це, па­жар ні­вод­на­га жыц­ця не за­браў. Усё скон­чы­ла­ся па­шко­джа­най ма­ё­мас­цю і за­ку­ра­ным ка­лі­до­рам чац­вёр­та­га па­вер­ха. Як пас­ля вы­свет­лі­ла­ся, па­кой за­га­рэў­ся з-за ка­рот­ка­га за­мы­кан­ня. Ад­на­ча­со­ва пра­ца­ва­ла шмат элект­ра­пры­бо­раў, у тым лі­ку і аба­гра­валь­нік. І сет­ка не вы­тры­ма­ла...

Амаль ва ўсіх су­час­ных элект­ра­пры­бо­рах ёсць функ­цыя рэ­жы­му ча­кан­ня. На пер­шы по­гляд, гэ­та да­во­лі зруч­на — не трэ­ба кож­ны раз пад­клю­чаць той жа тэ­ле­ві­зар, мік­ра­хва­ле­вую печ або му­зыч­ны цэнтр. Па­кі­да­юць лю­дзі ў ра­зет­ках і за­рад­ныя пры­ла­ды ад ма­біль­ных тэ­ле­фо­наў. Ма­тыў гэ­та­га ўчын­ку прос­ты — на­вош­та кож­ны раз шу­каць пры­ла­ду, якая лёг­ка губ­ля­ец­ца? Ад­нак ка­лі вы вы­хо­дзі­це з ха­ты, дзе ў та­кім рэ­жы­ме пра­цу­юць элект­ра­пры­бо­ры, то вы аў­та­ма­тыч­на па­кі­да­е­це іх без на­зі­ран­ня. І ад­ной­чы гэ­та мо­жа скон­чыц­ца дрэн­ны­мі на­ступ­ства­мі.

Так, у ін­тэр­на­це прад­пры­ем­ства "Ма­гі­лёў­хім­ва­лак­но" за­га­рэў­ся па­кой. Ра­таў­ні­кі пры­бы­лі на мес­ца апе­ра­тыў­на, по­лы­мя вя­лі­кай бя­ды на­ра­біць не па­спе­ла. Пры­чы­най па­жа­ру стаў па­кі­ну­ты ў рэ­жы­ме ча­кан­ня тэ­ле­ві­зар..."

Збе­ра­жы ся­бе сам

"Каб на­ша пра­ца бы­ла больш эфек­тыў­най, да яе пад­клю­ча­юц­ца ў тым лі­ку ў за­леж­нас­ці ад аб­ста­він ор­га­ны мяс­цо­вай вы­ка­наў­чай ула­ды, унут­ра­ных спраў і аду­ка­цыі. Ак­цэнт мы ро­бім на тых гра­ма­дзя­нах, якія ад­но­сяц­ца да гру­пы ры­зы­кі. Гэ­та адзі­но­кія лю­дзі, якія час­та з-за ста­ну зда­роўя або не­да­хо­пу фі­нан­саў не мо­гуць са­ма­стой­на ад­ра­ман­та­ваць печ або элект­ра­пра­вод­ку; шмат­дзет­ныя сем'і і асо­бы, якія зло­ўжы­ва­юць спірт­ны­мі на­по­ямі.

У Бе­ла­ру­сі рэа­лі­зу­юц­ца тры дзяр­жаў­ныя пра­гра­мы, скі­ра­ва­ныя на рэ­сурс­нае за­бес­пя­чэн­не су­праць­па­жар­ных ме­ра­пры­ем­стваў па ра­мон­це пе­чаў і элект­ра­пра­вод­кі, а так­са­ма ўста­ля­ван­ня аў­та­ном­ных па­жар­ных апа­вя­шчаль­ні­каў з маг­чы­мас­цю вы­ва­ду сіг­на­лу на фа­сад бу­дын­ка. І гэ­тае тэх­ніч­нае ра­шэн­не мож­на на­зваць вель­мі эфек­тыў­ным. Пры­гад­ва­ец­ца вы­па­дак, які ад­быў­ся ў Брэсц­кай воб­лас­ці. За­га­рэў­ся пры­ват­ны дом, у якім быў аў­та­ном­ны па­жар­ны апа­вя­шчаль­нік. Там зна­хо­дзі­лі­ся п'я­ны баць­ка і ма­лое дзі­ця. Сіг­нал апа­вя­шчаль­ні­ка быў вы­ве­дзе­ны на фа­сад бу­дын­ка. Ад­лік ча­су ішоў на се­кун­ды. Усё маг­ло б скон­чыц­ца тра­гіч­на, але на да­па­мо­гу па­спеў прый­сці су­сед, які па­чуў сіг­нал тры­во­гі. Ён вы­біў шы­бу і па­спеў вы­цяг­нуць ад­туль лю­дзей".

Агуль­на­рэс­пуб­лі­кан­скую ак­цыю па па­пя­рэ­джан­ні па­жа­раў і гі­бе­лі ад іх лю­дзей у жыл­лё­вым фон­дзе пад­час асен­не-зі­мо­ва­га па­жа­ра­не­бяс­печ­на­га пе­ры­я­ду ра­таў­ні­кі бу­дуць пра­во­дзіць на пра­ця­гу ўся­го каст­рыч­ні­ка. А да­лу­чыц­ца да яе мо­жа кож­ны ча­ла­век. Да­стат­ко­ва толь­кі мець або уста­ля­ваць у сва­ім жыт­ле аў­та­ном­ны па­жар­ны апа­вя­шчаль­нік. Каш­туе апа­рат не так і до­ра­га: ка­ля ста ты­сяч руб­лёў. Ад­нак толь­кі за сем ме­ся­цаў сё­ле­та гэ­тыя пры­бо­ры ўра­та­ва­лі 57 ча­ла­ве­чых жыц­цяў...

На па­ча­так ве­рас­ня ў кра­і­не ад­бы­ло­ся 4505 па­жа­раў, у якіх за­гі­ну­лі 420 ча­ла­век.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.