Вы тут

«Золата» і «серабро» геніяў танца


Віцебскі калектыў эстраднага танца «Тэр-ра-дэнс» бліскуча выступіў на міжнародным фестывалі «Вясёлка над Віцебскам», у якім бралі ўдзел дзясяткі калектываў з розных краін свету. Танцоры са старэйшай групы «Тэр-ра-дэнс» заваявалі 1-е месца, а з малодшай — 2-е.

Паводле слоў Людмілы Бондаравай, педагога дадатковай адукацыі Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, якая кіруе калектывам, у скарбонцы «Тэр-ра-дэнс» ужо нямала ўзнагарод і дасягненняў. Хлопчыкі і дзяўчаткі сталі «сярэбранымі» і «бронзавымі» прызёрамі міжнароднага маскоўскага фэсту «Два каты».

У калектыве, які існуе вось ужо дзявяты год, танцамі займаюцца як дашкольнікі, так і 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты — усяго каля 140 чалавек.

На думку Людмілы Бондаравай, сакрэт поспехаў яе вучняў у тым, што яны ўспрымаюць танец як спосаб творчага самавыражэння. «Выпадковых дзяцей», якія яшчэ не вызначыліся, чым хацелі б займацца, у калектыве няма... Некаторыя хочуць звязаць з танцам сваё жыццё: мараць выступаць на прафесійнай сцэне. А самае галоўнае — выхаванцы «Тэр-ра-дэнс» становяцца людзьмі, якія цэняць прыгажосць, цягнуцца да цудоўнага свету мастацтва.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.