Вы тут

Дзі­ця­чы сад — не "ка­ме­ра за­хоў­ван­ня" для дзі­ця­ці


або Як мож­на паў­плы­ваць на свя­до­масць баць­коў?

Як за­бяс­пе­чыць да­ступ­насць да­школь­най аду­ка­цыі? Ці мэ­та­згод­на ад­кры­ваць мі­ні-сад­кі на пер­шых па­вер­хах шмат­ква­тэр­ных да­моў? Што пе­ра­шка­джае ства­рэн­ню ў Бе­ла­ру­сі пры­ват­ных дзі­ця­чых сад­коў і пры­цяг­нен­ню пры­ват­на­га ка­пі­та­лу ў гэ­ту сфе­ру? Хто мо­жа пра­ца­ваць на па­са­дзе вы­ха­валь­ні­ка ва ўста­но­вах да­школь­най аду­ка­цыі? Як спы­ніць у дзі­ця­чых сад­ках па­бо­ры з баць­коў? Гэ­тыя і мно­гія ін­шыя пы­тан­ні, якія ты­чац­ца функ­цы­я­на­ван­ня сіс­тэ­мы да­школь­най аду­ка­цыі, ака­за­лі­ся ў цэнт­ры ўва­гі чле­наў ра­бо­чай гру­пы па комп­лекс­ным ана­лі­зе спраў у сіс­тэ­ме аду­ка­цыі. "Дэ­сант" пра­фе­сі­я­на­лаў вы­са­дзіў­ся ў Ка­пы­лі, а пля­цоў­ку для дыс­ку­сіі пра­да­ста­віў са­на­тор­ны яс­лі-сад, раз­ме­шча­ны ў рай­цэнт­ры. Між ін­шым, эк­скур­сія па сад­ку, ар­га­ні­за­ва­ная для гас­цей, так­са­ма пад­штурх­ну­ла чле­наў ра­бо­чай гру­пы да пэў­ных вы­сноў...

У кро­ка­вай да­ступ­нас­ці

— На­ша з ва­мі за­да­ча — усё пра­ана­лі­за­ваць, аб­агуль­ніць і на­кі­ра­ваць свае пра­па­но­вы кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы, каб за­тым мож­на бы­ло ўнес­ці ад­па­вед­ныя ка­рэк­ці­роў­кі ў нар­ма­тыў­ную і за­ка­на­даў­чую ба­зу, — пад­крэс­ліў ві­цэ-прэм'­ер бе­ла­рус­ка­га ўра­да, кі­раў­нік ра­бо­чай гру­пы Ана­толь ТО­ЗІК. — Упэў­не­ны, што ў нас ёсць маг­чы­масць у рам­ках тых фі­нан­са­вых рэ­сур­саў, што мы ма­ем сён­ня, вы­ра­шыць усе праб­ле­мы, у тым лі­ку за­бяс­пе­чыць ра­бот­ні­кам дзі­ця­чых са­доў год­ны за­ро­бак. І са­мі сад­кі за­бяс­пе­чыць усім не­аб­ход­ным, каб баць­кам не да­во­дзі­ла­ся нес­ці ту­ды то сшы­так, то ало­вак, то мы­ла.

У чар­зе на пра­да­стаў­лен­не мес­ца ў дзі­ця­чым сад­ку сён­ня ста­яць па кра­і­не 29 ты­сяч дзя­цей да­школь­на­га ўзрос­ту — гэ­та дзе­ці, якім не змаг­лі на мо­мант зва­ро­ту баць­коў пра­па­на­ваць мес­ца ў дзі­ця­чым сад­ку па мес­цы жы­хар­ства сям'і. Праб­ле­ма ў за­бес­пя­чэн­ні ўста­ноў да­школь­най аду­ка­цыі кро­ка­вай да­ступ­нас­ці ак­ту­аль­ная най­перш для мік­ра­ра­ё­наў-но­ва­бу­доў­ляў. Толь­кі ў ста­ліч­ным мік­ра­ра­ё­не "Ка­мен­ная гор­ка" ў чар­зе ста­яць больш як 7 ты­сяч ча­ла­век.

— Шчы­ра ка­жу­чы, я зу­сім не ра­зу­мею ста­ліч­ныя ўла­ды: як мож­на ўво­дзіць у экс­плу­а­та­цыю жы­лыя да­мы, не спла­на­ваў­шы, каб на мо­мант іх за­ся­лен­ня по­бач ужо бы­лі ўзве­дзе­ны дзі­ця­чы сад і шко­ла? — за­даў зу­сім не ры­та­рыч­нае пы­тан­не Ана­толь То­зік. — Я не ра­зу­мею, ча­му мы ні­як не мо­жам зру­шыць з мес­ца праб­ле­му ства­рэн­ня не­вя­лі­кіх дзі­ця­чых сад­коў, сад­коў ся­мей­на­га ты­пу, асаб­лі­ва ў сель­скіх на­се­ле­ных пунк­тах?

Сён­ня зня­та за­ба­ро­на на раз­мя­шчэн­не да­школь­ных уста­ноў на пер­шых па­вер­хах жы­лых да­моў. Ча­му ні­хто не ка­рыс­та­ец­ца пра­да­стаў­ле­най маг­чы­мас­цю? Ча­му не ства­ра­юц­ца не­вя­лі­кія дзі­ця­чыя сад­кі (на 40-50 ча­ла­век), якія хут­чэй за­бяс­пе­чаць кро­ка­вую да­ступ­насць? За мя­жой на буй­ных прад­пры­ем­ствах ства­ра­юц­ца кар­па­ра­тыў­ныя дзі­ця­чыя сад­кі, ку­ды баць­кі, іду­чы на ра­бо­ту, мо­гуць за­вес­ці сваё дзі­ця, і яно зна­хо­дзіц­ца там пад на­гля­дам пе­да­го­гаў, па­куль да­рос­лыя пра­цу­юць.

А ў нас мы на­зі­ра­ем рэ­чы, якія зу­сім не ад­па­вя­да­юць зда­ро­ва­му сэн­су і прын­цы­пам спра­вяд­лі­вас­ці. Сён­ня ў баць­коў ёсць маг­чы­масць не ад­праў­ляць сваё дзі­ця ў шко­лу у 6 га­доў, чым мно­гія ак­тыў­на і ка­рыс­та­юц­ца. Ка­ля 25 ты­сяч дзя­цей без уся­ля­кіх пад­стаў за­ста­лі­ся ў сад­ку яшчэ на год. І на іх утры­ман­не дзяр­жа­ва вы­дат­коў­вае паў­трыль­ё­на руб­лёў. Атрым­лі­ва­ец­ца, што пры іс­на­ван­ні дэ­фі­цы­ту мес­цаў у да­школь­ных уста­но­вах шас­ці­га­до­вае дзі­ця, яко­га ча­ка­лі ў шко­ле, зай­мае ў сад­ку фак­тыч­на чу­жое мес­ца? А бюд­жэт ня­се не­аб­грун­та­ва­ную да­дат­ко­вую на­груз­ку...

Ана­толь То­зік пра­па­на­ваў (і ўсе пры­сут­ныя яго пад­тры­ма­лі) за­на­та­ваць у да­ку­мен­тах, што па­кі­даць дзі­ця ў дзі­ця­чым сад­ку да ся­мі га­доў мож­на толь­кі пры на­яў­нас­ці ме­ды­цын­скіх па­ка­зан­няў, а ка­лі дзі­ця і фі­зіч­на, і псі­ха­ла­гіч­на га­то­ва да на­ву­чан­ня ў шко­ле, то яно па­він­на вы­зва­ліць мес­ца для ін­ша­га. А ка­лі баць­кі ўсё ж хо­чуць пра­цяг­нуць бес­кла­пот­нае жыц­цё для сва­ёй ма­ле­чы (і, ча­го та­іць, для ся­бе) яшчэ на год, то ня­хай цал­кам аплач­ва­юць зна­хо­джан­не дзі­ця­ці ў сад­ку.

Між ін­шым, ме­ды­кі сцвяр­джа­юць, што над­зеі баць­коў на тое, што дзі­ця за ліш­ні год зна­хо­джан­ня ў да­школь­най уста­но­ве па­ду­жэе і пе­ра­ста­не хва­рэць, час­цей за ўсё не спраў­джва­юц­ца. Рэ­спі­ра­тор­ная за­хва­раль­насць ва ўзрос­та­вай гру­пе дзя­цей ад 5 да 8 га­доў не зні­жа­ец­ца. І толь­кі пас­ля да­сяг­нен­ня дзе­ся­ці­га­до­ва­га ўзрос­ту дзе­ці хва­рэ­юць ра­дзей.

Штра­фы — за "пра­гу­лы"

Не­за­да­во­ле­ны пе­да­го­гі так­са­ма і ад­сут­нас­цю за­кон­ных пад­стаў для ад­лі­чэн­ня дзя­цей з сад­коў: не­ка­то­рыя баць­кі пры­вод­зяць дзі­ця ў са­док уся­го не­каль­кі ра­зоў за ме­сяц. Што­дня ад 25 да 30 пра­цэн­таў вы­ха­ван­цаў да­школь­ных уста­ноў не на­вед­ва­юць са­док без уваж­лі­вых пры­чын. Атрым­лі­ва­ец­ца, што баць­кі бра­ні­ру­юць мес­ца для свай­го дзі­ця­ці, а да­лей кі­ру­юц­ца прын­цы­пам "ха­чу — вя­ду, а ха­чу — не вя­ду".

Вы­ха­валь­ні­кі лі­чаць, што трэ­ба дак­лад­на сфар­му­ля­ваць важ­кія пры­чы­ны ад­сут­нас­ці вы­ха­ван­цаў і ўста­на­віць пла­ту за дні, пра­пу­шча­ныя без пры­чы­ны, як гэ­та бы­ло ра­ней. А ка­лі дзі­ця ад­сут­ні­чае па ня­ўваж­лі­вых пры­чы­нах пра­цяг­лы час, то яго мес­ца трэ­ба пе­ра­да­ваць ін­шай сям'і, якая ста­іць у чар­зе і мае вост­рую па­трэ­бу ва ўлад­ка­ван­ні дзі­ця­ці ў са­док...

Яс­лі — на плат­ную асно­ву?

— А ча­му мы вы­плач­ва­ем дзяр­жаў­ныя да­па­мо­гі ма­ла­дым ма­ці, якія ад­да­юць сва­іх дзя­цей у дзі­ця­чы са­док, яшчэ зна­хо­дзя­чы­ся ў дэ­крэт­ным ад­па­чын­ку? — па­ці­ка­віў­ся Ана­толь То­зік. — Вы­хо­дзіць, што мы двой­чы іх "суб­сі­дзі­ру­ем": дзяр­жа­ва аплач­вае ўтры­ман­не дзі­ця­ці ў дзі­ця­чым сад­ку плюс вы­плач­вае да­па­мо­гу на дзі­ця ва ўзрос­це да трох га­доў не­пра­цу­ю­чай ма­ці. Але ж ці спра­вяд­лі­ва гэ­та?

З ін­ша­га бо­ку, ка­лі ма­ці вы­хо­дзіць на пра­цу, мы вы­плач­ва­ем ёй толь­кі па­ло­ву ад уста­ноў­ле­най да­па­мо­гі на дзі­ця да трох га­доў — не­за­леж­на ад та­го, ад­да­ла яно сваё дзі­ця ў са­дзік ці не. Ка­лі ма­ці вы­хо­дзіць на пра­цу і па­кі­дае дзі­ця, ска­жам, на ба­бу­лю, не пе­ра­клад­ва­ю­чы кло­пат на пле­чы дзяр­жа­вы, то на­вош­та мы ад­бі­ра­ем у яе да­па­мо­гу? Мо­жа, трэ­ба ўвес­ці ін­шы кры­тэ­рый: ка­лі ма­ці ад­дае сваё дзі­ця да 3 га­доў у са­док, не вы­хо­дзя­чы на пра­цу, мы па­кі­да­ем ёй да­па­мо­гу на дзі­ця, але ка­жам: ка­лі лас­ка, за зна­хо­джан­не дзі­ця­ці ў сад­ку за­пла­ці­це, пры­чым, не толь­кі за хар­ча­ван­не, як гэ­та прак­ты­ку­ец­ца сён­ня. На мой по­гляд, гэ­та бу­дзе больш зра­зу­ме­ла і спра­вяд­лі­ва.

Му­шу кан­ста­та­ваць, што ў баць­коў ня­рэд­ка пры­сут­ні­чае спа­жы­вец­кае стаў­лен­не да да­школь­най аду­ка­цыі. І праб­ле­ма ўтры­ман­ства ў на­шым гра­мад­стве ўжо пе­ра­тва­ры­ла­ся ў па­гро­зу на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы. Я ні­дзе ў ін­шых кра­і­нах не ба­чыў та­кіх рас­кош­ных умоў, якія мы ства­ра­ем для дзя­цей у на­шых сад­ках, і та­кіх цу­доў­ных умоў, якія ёсць у сад­ку, дзе мы з ва­мі зна­хо­дзім­ся. Але ж дзяр­жаў­ны бюд­жэт — не бяз­дон­ны. Усе па­він­ны гэ­та зра­зу­мець...

Парт­нёр­ства з пры­ват­ні­ка­мі

На­чаль­нік ад­дзе­ла да­школь­най аду­ка­цыі Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі Аль­бі­на ДА­ВІ­ДО­ВІЧ рас­ка­за­ла, што для та­го, каб лік­ві­да­ваць чар­гу, што ства­ры­ла­ся на ўлад­ка­ван­не ў да­школь­ныя уста­но­вы, трэ­ба па­бу­да­ваць аж 143(!) дзі­ця­чыя сад­кі — для гэ­та­га па­тра­бу­ец­ца вы­дат­ка­ваць 8,6 трлн руб­лёў. Але ж ці маг­чы­ма гэ­та зра­біць толь­кі за кошт срод­каў мяс­цо­вых бюд­жэ­таў, без пры­цяг­нен­ня срод­каў за­бу­доў­шчы­каў?

Дзейс­най ме­рай маг­ло б стаць раз­мя­шчэн­не дзі­ця­чых сад­коў ці асоб­ных груп на пер­шых па­вер­хах шмат­па­вяр­хо­ві­каў і па­ве­лі­чэн­не коль­кас­ці ся­мей­ных сад­коў у тых ра­ё­нах, дзе бу­даў­ніц­тва асоб­на­га дзі­ця­ча­га сад­ка не­рэн­та­бель­нае. Але для па­ве­лі­чэн­ня коль­кас­ці ся­мей­ных дзі­ця­чых сад­коў трэ­ба спрас­ціць па­тра­ба­ван­ні, што да іх прад'­яў­ля­юц­ца (як гэ­та бы­ло зроб­ле­на ў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі). Трэ­ба па­вя­лі­чыць коль­касць груп ка­рот­ка­ча­со­ва­га зна­хо­джан­ня, за­ры­ен­та­ваў­шы ад­крыц­цё та­кіх груп на дзя­цей ран­ня­га ўзрос­ту (да трох га­доў) і на дзя­цей пя­ці­га­до­ва­га ўзрос­ту — для пад­рых­тоў­кі апош­ніх да шко­лы.

Маг­чы­ма, вар­та част­ко­ва ска­рыс­тац­ца до­све­дам Вя­лі­ка­бры­та­ніі, Із­ра­і­ля, ЗША, Чэ­хіі, дзе па­слу­гі для дзя­цей ран­ня­га ўзрос­ту аказ­ва­юц­ца вы­ключ­на пры­ват­ны­мі струк­ту­ра­мі на плат­най асно­ве.

— Ак­тыў­нае пры­цяг­нен­не ў сфе­ру да­школь­най аду­ка­цыі пры­ват­ных струк­тур і срод­каў пры­ват­ных ін­вес­та­раў да­зво­ліць, з ад­на­го бо­ку, змен­шыць вы­дат­кі дзярж­бюд­жэ­ту, а з дру­го­га — па­спры­яе зда­ро­вай кан­ку­рэн­цыі на рын­ку аду­ка­цый­ных па­слуг, — па­дзя­лі­ла­ся сва­ім по­гля­дам Аль­бі­на Да­ві­до­віч. — Мяр­ку­ем, што трэ­ба ў блі­жэй­шы час на­ла­дзіць ра­бо­ту на мяс­цо­вым уз­роў­ні па праг­на­за­ван­ні се­так та­кіх уста­ноў аду­ка­цыі, ства­ра­ю­чы для гэ­та­га ад­па­вед­ныя ўмо­вы. На­прык­лад, сфар­мі­ра­ваць у кож­ным рэ­гі­ё­не пе­ра­лік бу­дын­каў, якія мо­гуць быць ад­да­дзе­ны пад пры­ват­ныя дзі­ця­чыя са­ды, і асаб­лі­ва шы­ро­ка ін­фар­ма­ваць пра гэ­та ўсіх за­ці­каў­ле­ных, у тым лі­ку і аб па­рад­ку ад­крыц­ця дзі­ця­чых сад­коў пры­ват­най фор­мы ўлас­нас­ці.

На на­ра­дзе пра­гу­ча­ла пра­па­но­ва пра­вес­ці кон­курс ся­род ар­хі­тэк­та­раў або вы­пуск­ні­коў ар­хі­тэк­тур­на­га фа­куль­тэ­та на пра­ект су­час­най да­школь­най уста­но­вы, каб ады­сці ад ты­па­вых пра­ек­таў...

Гро­шы — услед за дзі­цем

— Мы пра­па­ну­ем у на­ступ­ным го­дзе ўвес­ці ў бюд­жэт­ным за­ка­на­даў­стве нор­му, якая да­зва­ля­ла бы мяс­цо­вым бюд­жэ­там вы­дзя­ляць гро­шы на па­слу­гі да­школь­най аду­ка­цыі лю­бой уста­но­ве і лю­бой юры­дыч­най асо­бе, якія бя­руц­ца гэ­тую па­слу­гу вы­ка­наць, — па­ве­да­міў Ана­толь То­зік. — Сён­ня вы­дат­кі на ад­на­го вы­ха­ван­ца скла­да­юць 19-20 міль­ё­наў руб­лёў, так да­вай­це ад­праў­ляць гэ­тыя гро­шы ўслед за дзі­цем. Тыя срод­кі, што за­кла­дзе­ны дзяр­жа­вай на ўтры­ман­не дзі­ця­ці ў дзяр­жаў­най уста­но­ве, мож­на ад­даць і пры­ват­ні­ку.

Па­куль што ў кра­і­не дзей­ні­ча­юць уся­го 10 пры­ват­ных дзі­ця­чых сад­коў, 7 з якіх раз­ме­шча­ны ў Мін­ску. І ка­лі баць­кі вы­бі­ра­юць, у якую да­школь­ную ўста­но­ву ад­да­ваць сваё дзі­ця — дзяр­жаў­ную або пры­ват­ную — час­цей за ўсё зы­хо­дзяць са сва­іх фі­нан­са­вых маг­чы­мас­цяў, бо пла­та за на­вед­ван­не пры­ват­ных уста­ноў да­ся­гае 500 умоў­ных адзі­нак у ме­сяц. Маг­чы­ма, ка­лі з бюд­жэ­ту бу­дзе па­кры­ва­цца хоць част­ка вы­дат­каў, то пры­ват­ныя сад­кі ста­нуць да­ступ­ны­мі для боль­шай коль­кас­ці сем'­яў?

Яшчэ ад­на пе­ра­шко­да для з'яў­лен­ня но­вых пры­ват­ных сад­коў — вы­со­кі кошт іх бу­даў­ніц­тва, а так­са­ма куп­лі або арэн­ды па­мяш­кан­няў, якія ад­па­вя­да­лі б усім са­ні­тар­ным нор­мам і пра­ві­лам для дзі­ця­чых уста­ноў. Уво­гу­ле жорст­кія па­тра­ба­ван­ні са­ні­тар­най служ­бы да функ­цы­я­на­ван­ня да­школь­ных уста­ноў ня­рэд­ка ста­вяць "крыж" і на ад­крыц­ці не­вя­лі­кіх дзі­ця­чых сад­коў у пры­ста­са­ва­ных па­мяш­кан­нях. Ска­жам, шмат­дзет­ная сям'я мо­жа жыць у пры­ват­ным до­ме з ад­ным сан­вуз­лом (агуль­ным і для да­рос­лых, і для дзя­цей), звы­чай­най кух­няй, ад­ным ува­хо­дам (без да­дат­ко­ва­га па­жар­на­га вы­ха­ду), дзе ма­ці і баць­ка — і вы­ха­валь­ні­кі, і ку­ха­ры, і пры­бі­раль­шчы­кі ў ад­ной асо­бе, а вось для да­школь­най уста­но­вы на 6—7 дзя­цей дзей­ні­ча­юць зу­сім ін­шыя кры­тэ­рыі.

— Пра­бач­це, ну ня­ўжо шмат­дзет­ная ма­ці вы­ка­рыс­тоў­вае на сва­ёй кух­ні не­каль­кі апра­цоў­чых ста­лоў? — за­пы­таў­ся Ана­толь То­зік. — Дык ча­му для дзі­ця­ча­га сад­ка ся­мей­на­га ты­пу мы прад'­яў­ля­ем не­вы­ка­наль­ныя па­тра­ба­ван­ні?

Што­га­до­вы ўзнос

Што да­ты­чыц­ца па­ста­ян­ных па­бо­раў у дзі­ця­чых сад­ках, то, як за­пэў­ні­ла Аль­бі­на Да­ві­до­віч, на­быц­цё мый­ных і гі­гі­е­ніч­ных срод­каў фі­нан­су­ец­ца з бюд­жэ­ту, та­му дзе­ян­ні кі­раў­ніц­тва дзі­ця­ча­га сад­ка, якое пра­па­нуе баць­кам са­ма­стой­на па­кла­па­ціц­ца пра на­быц­цё, ска­жам, мы­ла, па­тлу­ма­чыць не­маг­чы­ма:

— У Па­ста­но­ве Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі № 50 пры­ве­дзе­ны дак­лад­ны пе­ра­лік та­го, што па­він­на на­бы­вац­ца за кошт срод­каў баць­коў — а гэ­та вы­ключ­на срод­кі на­ву­чан­ня. Але на прак­ты­цы, мы ве­да­ем, баць­кам вы­да­юц­ца зу­сім ін­шыя спі­сы...

Каб не да­пус­каць та­кія не­пры­го­жыя сі­ту­а­цыі, ёсць пра­па­но­ва пе­ра­няць до­свед кра­ін, дзе прак­ты­ку­юц­ца пер­ша­па­чат­ко­выя ўзно­сы пры па­ступ­лен­ні дзі­ця­ці ў са­док. Маг­чы­ма так­са­ма ўвес­ці фік­са­ва­ную су­му што­га­до­ва­га ўнё­сак на ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­нае за­бес­пя­чэн­не ўста­но­вы аду­ка­цыі...

Да­рэ­чы, у Ра­сіі раз­вя­лі два па­няц­ці "да­школь­ная аду­ка­цыя" і "до­гляд за дзі­цём". За дзён­ны до­гляд там уста­ноў­ле­на апла­та.

І яшчэ ад­ну важ­ную праб­ле­му ўзня­ла Аль­бі­на Да­ві­до­віч:

— Толь­кі 14% груп у да­школь­ных уста­но­вах ар­га­ні­зу­юць аду­ка­цый­ны пра­цэс на бе­ла­рус­кай мо­ве. Па­трэ­ба ёсць, але ня­ма да­стат­ко­ва­га кад­ра­ва­га і на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­на­га за­бес­пя­чэн­ня. Нам трэ­ба па­вя­ліч­ваць коль­касць та­кіх груп і за­бяс­печ­ваць аду­ка­цый­ны пра­цэс ву­чэб­ны­мі да­па­мож­ні­ка­мі на бе­ла­рус­кай мо­ве. Ра­шэн­не гэ­тай праб­ле­мы за­ле­жыць як ад Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, у пры­ват­нас­ці, у пы­тан­нях ства­рэн­ня ву­чэб­ных вы­дан­няў і пад­рых­тоў­кі кад­раў, так і ад упраў­лен­няў і ад­дзе­лаў аду­ка­цыі на мес­цах.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Мінск — Ка­пыль — Мінск.

Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.

Грамадства

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры ў творчую майстэрню?

Як ператварыць звычайны ўрок беларускай літаратуры ў творчую майстэрню?

Настаўнікі ўпэўнены: ці будуць вучні чытаць, у многім залежыць ад іх саміх. 

Эканоміка

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Петришенко: Называть ЕАЭС экономическим союзом сегодня можно только авансом

Однако наша страна надеется, что это временные трудности.

Грамадства

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Апублікаваны поўны тэкст Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручана кіравацца палажэннямі канцэпцыі ў практычнай дзейнасці.