Вы тут

Рабаўнік паквапіўся на «Шчасце»


У Мінску мужчына напаў на абменны пункт у гандлёвым цэнтры і ўзяў у закладнікі касірку.

Гэта адбылося ў абед. Касірка вярталася з перапынку, адчыняла дзверы, калі на яе нечакана накінуўся невядомы і зацягнуў усярэдзіну. Як сцвярджаюць відавочцы, ключы ад памяшкання засталіся звонку і яго паспелі зачыніць мужчыны, сведкі здарэння. Ахоўнікі гандлёвага цэнтра адразу выклікалі міліцыю. Неўзабаве пляцоўку вакол гандлёвага цэнтра «Шчасце», што на станцыі метро «Усход», ачапілі міліцыянеры. Усіх з крамы «эвакуявалі». Прыехалі медыкі, святар, які ў сваю чаргу таксама спрабаваў весці з захопнікам перамовы. Але, як пасля заявіў Аляксандр Ластоўскі, прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама, перамовы пладоў не прынеслі, і ў выніку зладжанай сілавой аперацыі закладніцу праз некалькі гадзін вызвалілі, а нападніка нейтралізавалі. Па факце захопу закладніцы заведзена крымінальная справа.

Падрабязнасці чытайце ў бліжэйшым нумары «Звязды».

Тарас ШЧЫРЫ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.