Вы тут

Шчасце ў партрэтах


Най­леп­шая бе­ла­рус­кая сям'я жы­ве ў На­ва­по­лац­ку

Пры­нам­сі, та­кое ра­шэн­не агу­чы­ла жу­ры ІІ Рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Сям'я го­да‑2014», фі­нал яко­га прай­шоў учо­ра ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным ака­дэ­міч­ным му­зыч­ным тэ­ат­ры ў Мін­ску. У ім удзель­ні­ча­лі 7 сем'­яў, якія па­пя­рэд­не ста­лі пе­ра­мож­ца­мі ад­бо­рач­ных эта­паў у кож­ным рэ­гі­ё­не кра­і­ны.

25-32

Свае тра­ды­цыі, твор­чыя і спар­тыў­ныя да­сяг­нен­ні, са­цы­яль­на знач­ныя пра­ек­ты і пры­знан­ні ў лю­бо­ві да род­най кра­і­ны дэ­ман­стра­ва­лі ма­мы, та­ты і дзе­ці з Мін­ска, Мінск­ага ра­ё­на, з Брэс­та, Ваў­ка­выс­ка, Ма­гі­лё­ва, Вет­кі і На­ва­по­лац­ка. Што ад­мет­на, усе сё­лет­нія фі­на­ліс­ты — шмат­дзет­ныя: у кож­най сям'і вы­хоў­ва­юц­ца як мі­ні­мум тры дзі­ця­ці, а са­мая вя­лі­кая мо­жа па­хва­ліц­ца аж­но тры­нац­цац­цю! Не­здар­ма сім­ва­ліч­на «пры­рос» на ад­но дзі­ця на­ват ла­га­тып кон­кур­су.

«Па­доб­нае ме­ра­пры­ем­ства на­са­мрэч вель­мі важ­нае ў маш­та­бах кра­і­ны, — пад­крэс­лі­ла стар­шы­ня жу­ры кон­кур­су, кі­раў­нік праў­лен­ня Нац­бан­ка, стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын На­дзея Ер­ма­ко­ва, — пры­чым і для ін­шых сем'­яў, якія, маг­чы­ма, па­жа­да­юць узяць прык­лад з на­шых фі­на­ліс­таў і паў­дзель­ні­чаць у на­ступ­ным кон­кур­се, і най­перш для са­міх удзель­ні­каў, якія гур­ту­юц­ца, ста­но­вяц­ца блі­жэй адзін да ад­на­го, па­каз­ва­юць свае най­леп­шыя якас­ці на вя­лі­кай сцэ­не. Мяр­кую, кон­курс бу­дзе іс­ці ў нас доў­га-доў­га, і, ма­быць, вар­та яго пра­во­дзіць не праз год, а кож­ны год, каб рэ­аль­на пад­трым­лі­ваць прэ­стыж вя­лі­кай сям'і ў гра­мад­стве».

«Два га­ды та­му пад­час фі­на­лу пер­ша­га кон­кур­су мы прый­шлі да вы­сно­вы, што ён па­ві­нен жыць і пра­цяг­вац­ца, — выказаў дум­ку стар­шы­ня арг­ка­мі­тэ­ту кон­кур­су, на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Ана­толь То­зік.— На­ві­да­во­ку вя­лі­кая за­ці­каў­ле­насць з бо­ку са­міх сем'­яў, а для гле­да­чоў — я ўпэў­не­ны, што тэ­ле­вер­сію па­гля­дзіць уся кра­і­на, — бу­дзе сты­мул па­бу­да­ваць та­кія ж моц­ныя, друж­ныя і пры­го­жыя сем'і».

Усве­дам­ля­лі знач­насць па­дзеі і сваю ад­каз­насць і са­мі фі­на­ліс­ты. Кож­ная сям'я прад­ста­ві­ла на суд жу­ры і гле­да­чоў не толь­кі ві­зі­тоў­ку — прад­стаў­лен­не свай­го ра­да­во­ду, ся­мей­ных тра­ды­цый і да­сяг­нен­няў, але і са­цы­яль­на знач­ныя пра­ек­ты «Мая сям'я — мая кра­і­на».

Але, ня­гле­дзя­чы на агуль­ны свя­точ­ны на­строй, у кож­на­га кон­кур­су па­ві­нен быць пе­ра­мож­ца. У гэ­тым вы­пад­ку жу­ры пры­су­дзі­ла тры пры­за­выя мес­цы: «брон­за» і ма­тэ­ры­яль­ны бо­нус у 7,35 млн бе­ла­рус­кіх руб­лёў да­ста­лі­ся ак­цёр­скай сям'і Паў­ла і Ган­ны Хар­лан­чук-Южа­ко­вых, у якой дня­мі ча­ка­ец­ца па­паў­нен­не; «се­раб­ро» і прыз у 11,1 млн руб­лёў, а так­са­ма спе­цы­яль­ны прыз ад Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын за ўнё­сак у па­ляп­шэн­не дэ­ма­гра­фіч­най сі­ту­а­цыі ў кра­і­не бы­лі пры­су­джа­ны сям'і Ва­ле­рыя і Ма­ры­ны Ка­нец­кіх з Ваў­ка­выс­ка, якія ма­юць ужо 30‑га­до­вы (!) «ся­мей­ны стаж»; пе­ра­мо­га ж і га­лоў­ны прыз у 14,85 млн руб­лёў тра­пі­лі да Аляк­санд­ра і Тац­ця­ны Ні­кан­чук з На­ва­по­лац­ка (на фота).  Па­він­ша­ва­ла пе­ра­мож­цаў і лаў­рэ­а­таў кон­кур­су мі­ністр пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі Ма­ры­я­на Шчот­кі­на.

У «Сям'і го­да‑2014» трое дзя­цей: сын Марк і да­чуш­кі На­сця і Са­фія. Баць­ка пра­цуе ва ўні­тар­ным прад­пры­ем­стве «Наф­тан-сэр­віс», Тац­ця­на кі­руе ся­мей­ным біз­не­сам — ба­гет­най май­стэр­няй і кра­май та­ва­раў для хо­бі і твор­час­ці. Усе дзе­ці та­ле­на­ві­тыя ў роз­ных сфе­рах: ад му­зы­кі і жы­ва­пі­су да ку­лі­на­рыі. Але га­лоў­ная ад­мет­насць, ві­даць, у тым, што гэ­тая сям'я — узор са­праўд­най ед­нас­ці і да­бры­ні, лю­бо­ві да ка­ра­нёў, мі­ру ў ду­шы і ўва­гі да бліз­кіх…

Вік­то­рыя ЦЕ­ЛЯ­ШУК.

P. S. Больш пад­ра­бяз­на пра кон­курс «Звяз­да» рас­па­вя­дзе ў наступным ну­ма­ры.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.