Вы тут

План забудовы


Прэ­зі­дэнт па­тра­буе ра­зум­на­га ўзвя­дзен­ня са­цы­яль­ных аб'­ек­таў і ўдзе­лу прад­пры­ем­стваў у бу­даў­ніц­тве арэнд­на­га жыл­ля

Учо­ра Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­ве­даў ра­ён жы­лой за­бу­до­вы Мі­ха­ло­ва‑2 у Мін­ску. На­вед­ван­не кі­раў­ні­ком дзяр­жа­вы ад­на­го з но­вых да­моў у ста­ліч­ным мік­ра­ра­ё­не Мі­ха­ло­ва‑2, які ўзво­дзіц­ца, бы­ло пры­мер­ка­ва­на да ме­ра­пры­ем­стваў, пры­све­ча­ных 20‑год­дзю ства­рэн­ня Служ­бы бяс­пе­кі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі. Ме­на­ві­та ў гэ­тым до­ме за свае срод­кі пры дзяр­жаў­най пад­трым­цы ква­тэ­ры для сва­іх сем'­яў па­бу­да­ва­лі су­пра­цоў­ні­кі гэ­тай служ­бы, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

У хо­дзе на­вед­ван­ня кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­кра­нуў прын­цы­по­выя пы­тан­ні жыл­лё­ва­га бу­даў­ніц­тва ў ста­лі­цы і ў кра­і­не ў цэ­лым. Прэ­зі­дэнт звяр­нуў асаб­лі­вую ўва­гу на важ­насць комп­лекс­най пла­ні­роў­кі жы­лых ра­ё­наў, дзе ра­зам з жыл­лём па­він­ны быць у да­стат­ко­вай коль­кас­ці роз­ныя са­цы­яль­ныя ўста­но­вы, спар­тыў­ныя пля­цоў­кі. Ад­на­ча­со­ва кі­раў­нік дзяр­жа­вы звяр­нуў ува­гу на тое, што мно­гія та­кія аб'­ек­ты па­куль бу­ду­юц­ца па ста­рых са­вец­кіх схе­мах (гэ­та, на­прык­лад, да­ты­чыц­ца і дзі­ця­чых сад­коў). «Гэ­та до­ра­га. Трэ­ба ра­біць функ­цы­я­наль­на, пры­го­жа, каб дзе­цям бы­ло цёп­ла. Але не трэ­ба раз­мах­вац­ца, як мы ро­бім ця­пер. Гэ­та да­ты­чыц­ца і ма­тэ­ры­я­лаў, і пло­шчаў. Па­ду­май­це аб тым, каб са­цы­яль­ныя аб'­ек­ты, якія фак­тыч­на бу­ду­юц­ца за кошт дзяр­жа­вы, бы­лі ап­ты­маль­ны­мі па ца­не», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт, пад­крэс­ліў­шы, што «на дзе­цях не трэ­ба эка­но­міць, але ў нас шмат праз­мер­нас­цяў».

Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, на­ват па­бу­да­ваў­шы той ці ін­шы са­цы­яль­ны аб'­ект, асаб­лі­ва з да­дат­ко­вым на­бо­рам па­слуг, дзяр­жа­ва не па­він­на цал­кам нес­ці на са­бе вы­дат­кі па яго ўтры­ман­ні. Для гэ­та­га вар­та больш ак­тыў­на за­дзей­ні­чаць ін­шыя кры­ні­цы, у тым лі­ку срод­кі на­сель­ніц­тва.

За­кра­на­ю­чы тэ­му арэнд­на­га жыл­ля, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў: «Арэнд­нае жыл­лё — не толь­кі кло­пат дзяр­жа­вы. Усіх трэ­ба на­пру­жыць і да­вес­ці кож­на­му прад­пры­ем­ству план. Боль­шасць, вя­до­ма, па­куль бу­дзе бу­да­ваць дзяр­жа­ва, але і прад­пры­ем­ствы па­він­ны ўклас­ці­ся. Ка­лі ты кі­раў­нік, то не­аб­ход­на ду­маць аб перс­пек­ты­вах прад­пры­ем­ства, перш за ўсё пра­цоў­ных рэ­сур­саў».

Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, ана­ла­гіч­ны па­ды­ход вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца і ў да­чы­нен­ні да сель­скай мяс­цо­вас­ці. «Сён­ня ў нас поў­ная раз­бэ­шча­насць: цяж­ка, кры­зіс — та­му мы ні­чо­га не бу­ду­ем. Мы на трак­тар, на зап­част­кі гро­шы зной­дзем, а каб у ча­ла­ве­ка ўклас­ці — у нас гро­шай ня­ма», — за­ўва­жыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

Стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма Мі­ка­лай Ла­дуць­ка пра­ін­фар­ма­ваў, што ў 2014 го­дзе ў ста­лі­цы па­бу­да­ва­на больш за 700 арэнд­ных ква­тэр. Яшчэ ка­ля 1,4 тыс. зна­хо­дзяц­ца ў ста­дыі бу­даў­ніц­тва. Ад зда­чы арэнд­ных ква­тэр толь­кі ў гэ­тым го­дзе бу­дзе атры­ма­на Br12 млрд. І гэ­тыя срод­кі мож­на на­кі­ра­ваць на пра­ек­та­ван­не двух дзя­сят­каў но­вых шмат­ква­тэр­ных да­моў, ужо не пры­цяг­ва­ю­чы на гэ­тыя мэ­ты бюд­жэт­ныя срод­кі або крэ­дыт­ныя рэ­сур­сы.

У цэ­лым жа, па сло­вах Мі­ка­лая Ла­дуць­кі, аб'­ёмы бу­даў­ніц­тва жыл­ля на тэ­ры­то­рыі Мін­ска да 2017 го­да пла­ну­ец­ца ска­ра­ціць прак­тыч­на ў два ра­зы. Пры гэ­тым ад­на­ча­со­ва ў не­каль­кі ра­зоў уз­рас­це бу­даў­ніц­тва арэнд­на­га жыл­ля.

«Маё па­тра­ба­ван­не аб ска­ра­чэн­ні як у цэ­лым бу­даў­ніц­тва ў Мін­ску, так і бу­даў­ніц­тва жыл­ля за­ста­ец­ца ня­змен­ным. Аба­вяз­ко­ва трэ­ба ска­ра­чаць», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Ра­зам з тым, па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, гэ­та не азна­чае, што го­рад Мінск у іс­ну­ю­чых ме­жах МКАД за­мрэ і ў ім ні­чо­га не бу­дзе бу­да­вац­ца. «Тут так­са­ма бу­дзе ўзво­дзіц­ца, ня­хай мі­ні­мум, ней­кае жыл­лё. Але вы не ча­кай­це, што заўт­ра вам да­дуць зем­лі з сель­гас­угод­дзяў або ляс­но­га фон­ду», — пад­крэс­ліў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ў су­вя­зі з гэ­тым ад­зна­чыў, што ў Мін­ску трэ­ба па­сту­по­ва на­во­дзіць гля­нец, асвой­ваць і доб­ра­ўпа­рад­коў­ваць тыя ўчаст­кі, якія з‑за іх рэ­лье­фу і раз­мя­шчэн­ня па­куль за­ста­юц­ца не­за­дзей­ні­ча­ны­мі і ад­на­ча­со­ва не мо­гуць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца для па­трэб сель­скай гас­па­дар­кі. «Раз­ліч­вай­це на тыя ўчаст­кі, дзе не­маг­чы­ма ні араць, ні се­яць», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, звяр­та­ю­чы­ся да стар­шы­ні Мін­гар­вы­кан­ка­ма. — Трэ­ба за­бу­доў­ваць гэ­тыя мес­цы, доб­ра­ўпа­рад­коў­ваць, ства­раць пар­кі, зо­ны ад­па­чын­ку. Мы не мо­жам лю­дзей за­гнаць у «бе­тон­ныя мяш­кі», дзе ня­ма ні зе­ля­ні­ны, ні тра­вы».

Ад­на­ча­со­ва Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў не­да­пу­шчаль­насць праз­мер­на­га ўшчыль­нен­ня за­бу­до­вы, што вы­клі­кае аб­грун­та­ва­ныя прэ­тэн­зіі гра­ма­дзян. «Ушчыль­няць не­ка­то­рыя тэ­ры­то­рыі трэ­ба, але ні ў якім ра­зе нель­га там «ціс­нуць» лю­дзей, каб ім бы­ло не­маг­чы­ма вый­сці на ву­лі­цу», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Як па­ве­да­міў Мі­ка­лай Ла­дуць­ка, зні­жэн­не пла­наў па бу­даў­ніц­тве жыл­ля ў Мін­ску не азна­чае, што ста­лі­ца не бу­дзе за­бяс­печ­ваць пра­гра­му па жыл­лё­вым бу­даў­ніц­тве. У гэ­тым пла­не пры­яры­тэт бу­дзе ад­да­вац­ца раз­віц­цю га­ра­доў-спа­да­рож­ні­каў. І ад­ной з най­больш пры­яры­тэт­ных тэ­ры­то­рый, па сло­вах Мі­ка­лая Ла­дуць­кі, ста­не го­рад Ру­дзенск, ка­лі ўліч­ваць яго за­бяс­пе­ча­насць сур'­ёз­ны­мі энер­ге­тыч­ны­мі ма­гут­нас­ця­мі. Мі­ка­лай Ла­дуць­ка пра­па­на­ваў для больш эфек­тыў­на­га раз­віц­ця гэ­тых тэ­ры­то­рый пе­ра­даць Ру­дзенск пад упраў­лен­не Мін­ска па ана­ло­гіі з тым, як гэ­та ця­пер іс­нуе ў да­чы­нен­ні да па­сёл­ка Со­кал, што зна­хо­дзіц­ца за 25 км ад ста­лі­цы. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пра­па­но­ву пад­тры­маў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.