Вы тут

У чарзе на высяленне


Ка­му­наль­ні­кі ўпэў­не­ны, што даў­жні­коў бу­дзе менш, ка­лі іх пры­му­сіць пра­ца­ваць

Ня­даў­на ў Ма­гі­лё­ве двух бра­тоў пе­ра­ся­лі­лі з двух­па­ка­ёў­кі з усі­мі вы­го­да­мі ў ін­шае па­мяш­кан­не, дзе кух­ня і душ — агуль­ныя на не­каль­кі сем'­яў. Пры­чы­на ба­наль­ная. Муж­чы­ны жы­лі ў дзяр­жаў­най ква­тэ­ры і на пра­ця­гу го­да ні ра­зу не за­пла­ці­лі за ка­му­наль­ныя па­слу­гі. За­па­зы­ча­насць скла­ла ка­ля 3,4 міль­ё­на руб­лёў. Яшчэ 1,4 міль­ё­на на­бег­ла пе­ні. Су­ма не са­мая вя­лі­кая. Але, як ка­жуць спе­цы­я­ліс­ты, з іх не бы­ло чаго ўзяць. Абод­вум муж­чы­нам ка­ля 50 га­доў, але ні адзін з іх не пра­цуе.

25-24

— Мы цэ­лы год зай­ма­лі­ся гэ­ты­мі не­пла­цель­шчы­ка­мі, — ка­жа на­чаль­нік ма­гі­лёў­ска­га РКЦ № 1 Мар­га­ры­та Мар­ка­ва. — На­шых су­пра­цоў­ні­каў яны на­ват на па­рог не пус­ка­лі. Мы ім і ва­ду ад­клю­ча­лі, і элект­рыч­насць, але без­вы­ні­ко­ва. Яны вя­дуць аса­цы­яль­ны лад жыц­ця і, акра­мя га­рэл­кі, ні­чым не ці­ка­вяц­ца. Па­куль бы­ла жы­вая іх ма­ці, срод­кі па­сту­па­лі ў тэр­мін, по­тым — як ад­рэ­за­ла. З пен­сі­я­не­раў і тое ляг­чэй гро­шы спаг­наць. А гэ­та ж гуль­таі. Да­стат­ко­ва бы­ло б пра­ца­ўлад­ка­вац­ца груз­чы­ка­мі, каб па­га­сіць тую за­па­зы­ча­насць.

Між тым, тут па­га­вор­ва­юць аб чар­го­вых кан­ды­да­тах на вы­ся­лен­не. У гэ­тай сям'і так­са­ма ні­хто не пра­цуе. Міль­ён­ныя даў­гі толь­кі па­вя­ліч­ва­юц­ца, а на па­тра­ба­ван­ні раз­лі­чыц­ца чут­ны адзін ад­каз: «Не пла­ці­лі і пла­ціць не бу­дзем». На дум­ку Мар­га­ры­ты Мар­ка­вай, ка­лі б, як і ра­ней, іс­на­ва­ла кры­мі­наль­ная ад­каз­насць за дар­ма­ед­ства, зма­гац­ца з та­кой ка­тэ­го­ры­яй даў­жні­коў бы­ло б ку­ды ляг­чэй. Не вы­клю­ча­на, што іх на­ват ста­ла б менш. Ка­лі ча­ла­век за­ня­ты на пра­цы, у яго ня­ма ча­су зай­мац­ца глуп­ства­мі і піць га­рэл­ку.

На пер­шае каст­рыч­ні­ка даў­гі за «ка­му­нал­ку» толь­кі па РКЦ №1 скла­да­лі 230 міль­ё­наў руб­лёў. З па­чат­ку го­да тут пад­рых­та­ва­на 17 па­ке­таў на вы­ся­лен­не — яны да­ты­чац­ца лю­дзей, якія ўжо даў­но мах­ну­лі на ўсё ру­кой і жы­вуць цал­кам за кошт дзяр­жа­вы. У іх на­ват не за­ста­ло­ся ні­чо­га, што мож­на бы­ло б кан­фіс­ка­ваць, акра­мя ква­тэ­ры. І пе­ра­ехаць у менш кам­форт­нае жыл­лё — яшчэ не са­мы гор­шы для іх ва­ры­янт. Тыя ж, хто пра­пі­са­ны ў ін­тэр­на­тах і больш за паў­го­да не аплач­вае па­слу­гі, зу­сім па­збаў­ля­юц­ца жыл­ля. Іх вы­ся­ля­юць лі­та­раль­на на ву­лі­цу.

На­огул у Ма­гі­лё­ве ка­ля 4 ты­сяч даў­жні­коў, пра­тэр­мі­на­ва­ная за­па­зы­ча­насць якіх скла­ла ка­ля 3 міль­яр­даў руб­лёў. Гэ­тыя гро­шы маг­лі б пай­сці на па­трэ­бы гра­мад­ства і пры­но­сіць ка­рысць. А ў вы­ні­ку пры­хо­дзіц­ца тра­ціць яшчэ і да­дат­ко­выя срод­кі на тое, каб гэ­тыя даў­гі вяр­нуць. У пра­цэс за­цяг­ну­ты су­пра­цоў­ні­кі ЖКГ, на­та­ры­ят, суд­дзі, су­до­выя пры­ста­вы, мі­лі­цыя... Спра­ва, бы­вае, рас­цяг­ва­ец­ца на ме­ся­цы і на­ват га­ды.

Спа­чат­ку ка­му­наль­ні­кі зма­га­юц­ца сва­і­мі сі­ла­мі. Сё­ле­та ў ве­рас­ні ма­гі­лёў­скі Цэнтр га­рад­скіх ін­фар­ма­цый­ных сіс­тэм па­чаў да­сы­лаць СМС-па­ве­дам­лен­ні са зва­ро­там: «Апла­ці­це ка­му­наль­ныя па­слу­гі — за­ха­вай­це ва­ду, свят­ло, жыл­лё!» Уся­го бы­ло ад­праў­ле­на ка­ля ты­ся­чы па­ве­дам­лен­няў. У вы­ні­ку ад­гук­ну­ла­ся ка­ля 80% не­пла­цель­шчы­каў. Не­ка­то­рыя з іх апла­ці­лі «жы­роў­ку» на­ват цал­кам.

Яшчэ лепш да­па­ма­га­юць тэ­ле­фон­ныя на­гад­ван­ні аб даў­гах. Не па­спеў раз­лі­чыц­ца да 25 чыс­ла на­ступ­на­га ме­ся­ца — аў­та­ма­тыч­на трап­ля­еш у «чор­ны спіс». Не ва ўсіх вы­трым­лі­ва­юць нер­вы, ка­лі кож­ны дзень не­каль­кі ра­зоў на­гад­ва­юць аб не­пры­ем­ным. Ка­лі рэ­ак­цыі ні­я­кай, мож­на і на­са­мрэч за­стац­ца без ва­ды ці элект­рыч­нас­ці. Быў вы­па­дак, ка­лі 8-міль­ён­ны доўг быў ад­ра­зу ж па­га­ша­ны пас­ля та­го, як ка­му­наль­ні­кі прый­шлі ад­клю­чаць свят­ло. Не­зра­зу­ме­ла толь­кі: ка­лі ў ча­ла­ве­ка ёсць та­кія гро­шы, на­вош­та бы­ло ча­каць, па­куль на­бя­жыць аст­ра­на­міч­ная су­ма? Тым больш што за пра­тэр­мі­ноў­ку спа­га­ня­ец­ца яшчэ і пе­ня. Атрым­лі­ва­ец­ца на­ват да­ра­жэй, чым узяць крэ­дыт у бан­ку.

А со­ра­му коль­кі! На сай­це ЦГІС рэ­гу­ляр­на аб­наў­ля­юц­ца спі­сы не­пла­цель­шчы­каў. Адзін з на­вед­валь­ні­каў на­ват на­пі­саў у ка­мен­та­ры­ях: «Пра­ве­рыў усе проз­ві­шчы. Фу-у-у, май­го ня­ма». Але ж не ўсе та­кія са­рам­лі­выя. Не­ка­то­рыя на­огул аб­ра­жа­юц­ца, ка­жуць што гэ­та ўжо за­мах на іх аса­біс­тыя пра­вы.

— Кож­ны з нас па­ві­нен свое­ча­со­ва раз­ліч­вац­ца за па­слу­гі, — пад­крэс­лі­вае на­чаль­нік служ­бы ка­му­наль­ных сіс­тэм і раз­лі­каў ЦГІС Ма­гі­лё­ва Тац­ця­на Кор­шу­на­ва. — Ёсць лю­дзі, якія доб­ра ве­да­юць свае пра­вы і ні­чо­га не хо­чуць чуць пра аба­вяз­кі. Яны лі­чаць, што тое, чым яны ка­рыс­та­юц­ца, дзяр­жа­ве ні­чо­га не каш­туе. Але ж за­кон іс­нуе для ўсіх.

Да­рэ­чы, толь­кі за ве­ра­сень у Ма­гі­лё­ве за кошт пры­мя­нен­ня ўсіх ме­та­даў уз­дзе­ян­ня на сум­лен­не не­пла­цель­шчы­каў атры­ма­ла­ся зні­зіць дэ­бі­тор­скую за­па­зы­ча­насць на 367 міль­ё­наў руб­лёў.

Ка­неш­не, кож­ны ча­ла­век мо­жа ака­зац­ца на мес­цы даў­жні­ка. За­хва­рэў, на­прык­лад, ці тра­піў у цяж­кае фі­нан­са­вае ста­но­ві­шча. Але ж, як за­пэў­ні­ва­юць су­пра­цоў­ні­кі ЖКГ, заў­сё­ды мож­на знай­сці кам­пра­міс. Толь­кі трэ­ба, каб іні­цы­я­ты­ва зы­хо­дзі­ла ад са­мо­га ча­ла­ве­ка. Сі­ту­а­цыі на­кшталт «ня­ма чым пла­ціць, та­му што ні­дзе не пра­цую», не з'яў­ля­юц­ца змяк­чаль­ны­мі аб­ста­ві­на­мі. На­ват для са­цы­яль­на не­аба­ро­не­ных. У Ма­гі­лё­ве быў вы­па­дак, ка­лі 20-га­до­вы хло­пец, яко­му дзяр­жа­ва пра­да­ста­ві­ла са­цы­яль­ную двух­па­ка­ё­вую ква­тэ­ру, вы­ра­шыў не пла­ціць за па­слу­гі. У вы­ні­ку прый­шло­ся пе­ра­ехаць у менш кам­фар­та­бель­нае жыл­лё, за якое ён ця­пер раз­ліч­ва­ец­ца спраў­на. На­пэў­на, зра­зу­меў, што мо­жа стра­ціць і яго.

А вось шмат­дзет­ная ма­ці, якая пра­пі­са­на ў двух­па­ка­ёў­цы ра­зам з трыма не­паў­на­лет­ні­мі дзець­мі, па­куль яшчэ не ўяў­ляе, чым мо­жа за­кон­чыц­ца яе іг­на­ра­ван­не «жы­ро­вак». Яе доўг склаў больш за 7,5 міль­ё­на руб­лёў, а пе­ня і на­огул «пе­ра­ва­лі­ла» за 16 міль­ё­наў. На­мес­нік на­чаль­ні­ка РКЦ №3 Але­ся Лі­січ­кі­на ка­жа, што на пра­ця­гу апош­ніх 9 га­доў жан­чы­на част­ко­ва раз­ліч­ва­ла­ся за па­слу­гі — і тое за кошт ад­рас­най да­па­мо­гі, а сё­ле­та на­ват і па да­па­мо­гу не звяр­та­ла­ся. Па­куль спра­ву вы­ра­шы­лі аб­ме­жа­ваць кан­фіс­ка­цы­яй ма­ё­мас­ці. Але, ка­лі так і да­лей пой­дзе, на­пэў­на, ёй так­са­ма да­вя­дзец­ца змя­ніць мес­ца жы­хар­ства. Вось толь­кі дзя­цей шка­да...

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.