Вы тут

З 2019 года наша краіна спыніць імпарт электрычнасці?


Мі­ніс­тэр­ства энер­ге­ты­кі пра­цяг­вае пра­цу па зні­жэн­ні ім­пар­ту пер­ша­сных энер­га­рэ­сур­саў. У 2011—2015 га­дах за­пла­на­ва­на ўвес­ці ў экс­плу­а­та­цыю 10 асноў­ных аб'­ек­таў, ад якіх пла­ну­ец­ца атры­маць эка­на­міч­ны эфект больш за 400 міль­ё­наў до­ла­раў ЗША. Гэ­та ГРЭС, ЦЭЦ, ГЭС. Вя­лі­кія над­зеі так­са­ма ўскла­да­юць на АЭС, пер­шы блок якой за­пус­цяць ужо ў 2018 го­дзе, што да­зво­ліць у 2019 го­дзе ад­мо­віц­ца ад ім­пар­ту элект­ра­энер­гіі. Так­са­ма што­год маг­чы­ма бу­дзе за­мя­шчаць ка­ля 5 млрд куб. м ім­пар­та­ва­на­га пры­род­на­га га­зу. У су­вя­зі з гэ­тым аб­васт­ра­ец­ца пы­тан­не ўка­ра­нен­ня боль­шай коль­кас­ці сіс­тэм, якія пра­цу­юць на элект­ра­энер­гіі, як на прад­пры­ем­ствах, так і ў сфе­ры ЖКГ. Сэ­ка­но­міць на «бла­кіт­ным па­лі­ве» Ад­ной з асноў­ных за­дач для нас з'яў­ля­ец­ца ска­ра­чэн­не ім­пар­ту пры­род­на­га га­зу. У 2013 го­дзе вы­пра­цоў­ка энер­гіі бе­ла­рус­кі­мі гід­ра­элект­ра­стан­цы­я­мі скла­ла 136,7 біль­ё­на кВт/га­дзін, што да­зво­лі­ла за­мяс­ціць 33,3 млн куб. м га­зу. «У ад­па­вед­нас­ці з дзяр­жаў­най пра­гра­май бу­даў­ніц­тва ГЭС у Бе­ла­ру­сі пла­ну­ец­ца па­бу­да­ваць яшчэ тры буй­ныя гід­ра­элект­ра­стан­цыі су­мар­най ма­гут­нас­цю больш за 80 мВт. Дзве з іх — По­лац­кая і Ві­цеб­ская — сён­ня зна­хо­дзяц­ца ў ак­тыў­най ста­дыі бу­даў­ніц­тва. Так­са­ма рэа­лі­зу­юц­ца пра­ек­ты па бу­даў­ніц­тве вет­ра­э­нер­ге­тыч­на­га пар­ку ў На­ва­груд­скім ра­ё­не ма­гут­нас­цю да 10 мВт», — ад­зна­чыў Ула­дзі­мір Па­туп­чык, мі­ністр энер­ге­ты­кі Бе­ла­ру­сі. У па­ліў­ным ба­лан­се ЖКГ 36,7% скла­да­юць мяс­цо­выя ві­ды па­лі­ва, менш за 1% — то­пач­ны ма­зут, больш за 60% — пры­род­ны газ. Ня­гле­дзя­чы на тое, што та­ры­фы на цеп­ла­вую энер­гію для на­сель­ніц­тва ў 5 ра­зоў ні­жэй­шыя, чым у Ра­сіі, зні­жэн­не спа­жы­ван­ня га­зу ак­тыў­на пра­цяг­ва­ец­ца. За апош­нія 3 га­ды яно зні­зі­ла­ся на вы­пра­цоў­ку цеп­ла­вой энер­гіі на 3%. Ад­нак вя­до­ма яшчэ і тое, што ў Бе­ла­ру­сі 27% ка­цель­ных вы­пра­цоў­ва­юць толь­кі 3% цеп­ла­вой энер­гіі. Сён­ня гэ­та ад­на з най­больш за­трат­ных час­так у ЖКГ. «Ца­на на пры­род­ны газ для энер­га­за­бес­пя­чаль­ных ар­га­ні­за­цый Бе­ла­ру­сі бы­ла ў 1,7 ра­за вы­шэй­шая, чым у Сма­лен­скай воб­лас­ці Ра­сіі ў 2013 го­дзе. Ад­нак са­бе­кошт вы­твор­час­ці элект­ра­энер­гіі за­стаў­ся прак­тыч­на на тым жа ўзроў­ні, з роз­ні­цай у 7%. Гэ­та з'яў­ля­ец­ца яшчэ ад­ным па­цвяр­джэн­нем эфек­тыў­нас­ці бе­ла­рус­кай энер­га­сіс­тэ­мы», — пад­крэс­ліў Ула­дзі­мір Па­туп­чык. Зні­жэн­не суб­сі­дзі­ра­ван­ня Ці­ка­вы і той факт, што су­час­ныя ўзроў­ні та­ры­фаў на элект­рыч­ную і цеп­ла­вую энер­гію для спа­жыў­цоў рэ­аль­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі Бе­ла­ру­сі па­куль вы­шэй­шыя, чым для ра­сій­скіх пра­мыс­ло­вых спа­жыў­цоў. Гэ­та аб­умоў­ле­на пра­вя­дзен­нем пра­гра­мы са­цы­яль­най пад­трым­кі на­сель­ніц­тва і рэа­лі­зу­ец­ца праз ме­ха­нізм пе­ра­кры­жа­ва­на­га суб­сі­дзі­ра­ван­ня, ка­лі част­ка вы­дат­каў ад ака­зан­ня на­сель­ніц­тву па­слуг ус­кла­дзе­на на пра­мыс­ло­вых спа­жыў­цоў энер­гіі. Ве­лі­чы­ня пе­ра­кры­жа­ва­на­га суб­сі­дзі­ра­ван­ня па элект­ра- і цеп­ла­энер­гіі ў 2013 го­дзе скла­ла 903 млн до­ла­раў ЗША. З улі­кам пры­ня­тых мер сё­ле­та аб'­ём пе­ра­кры­жа­ва­на­га суб­сі­дзі­ра­ван­ня зні­зіц­ца да 690 млн до­ла­раў. Да­рэ­чы, ужо вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца пер­шыя бе­ла­рус­кія па­ра­выя кат­лы ся­рэд­няй ма­гут­нас­ці, здоль­ныя эфек­тыў­на пра­ца­ваць на тар­фя­ной сы­ра­ві­не. Пра­во­дзіц­ца пла­на­мер­ная рэ­кан­струк­цыя і ма­дэр­ні­за­цыя тор­фа­бры­кет­ных за­во­даў. Ар­га­ні­за­цыя ДВА «Бел­па­лі­ва­газ» што­год зда­бы­вае ка­ля 3 млн тон тор­фу. Асноў­ная яго част­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для вы­твор­час­ці 1,4 млн тон па­ліў­ных бры­ке­таў. Ад­нак Мі­ніс­тэр­ства энер­ге­ты­кі раз­гля­дае торф не толь­кі як па­лі­ва, але і як сы­ра­ві­ну, на асно­ве якой мож­на вы­раб­ляць пра­дук­цыю з вы­со­кім да­дат­ко­вым кош­там: ак­ты­ва­ва­ны ву­галь для ачыст­кі ва­ды, ме­ды­цын­скія прэ­па­ра­ты, роз­ныя ві­ды комп­лекс­ных угна­ен­няў. «Па­вы­шэн­не эфек­тыў­нас­ці пра­цы бе­ла­рус­кай энер­га­сіс­тэ­мы да­зво­лі­ла част­ко­ва ні­ве­лі­ра­ваць рост ца­ны ім­пар­та­ва­на­га пры­род­на­га га­зу. Пры рос­це ца­ны пры­род­на­га га­зу ў 2013 го­дзе ў па­раў­на­нні з 2006-м у 3,4 ра­за па­ліў­на-энер­ге­тыч­ныя вы­дат­кі па­вя­лі­чы­лі­ся толь­кі ў 3 ра­зы», — рас­тлу­ма­чыў Ула­дзі­мір Па­туп­чык. Пад­клю­ча­ем но­выя ма­гут­нас­ці Увод у экс­плу­а­та­цыю вы­со­ка­эфек­тыў­ных ма­гут­нас­цяў да­зва­ляе па­сту­по­ва ска­ра­чаць ім­парт элект­ра­энер­гіі. У 2012 го­дзе ім­парт скла­даў ка­ля 8 млрд кВт/га­дзін, у 2013 — 6,7 млрд. Сё­ле­та пла­ну­ец­ца вый­сці на ўзро­вень ім­пар­ту ка­ля 4 млрд кВт/га­дзін элект­ра­энер­гіі. У 2015 го­дзе ім­парт­ныя за­куп­кі ска­ро­цяц­ца да 2,8 млрд кВт/га­дзін. У вы­ні­ку рэа­лі­за­цыі пра­гра­мы ма­дэр­ні­за­цыі ў 2006-2013 га­дах Мі­нэ­нер­га за­бяс­пе­чы­ла ўвод у экс­плу­а­та­цыю 1242 МВт якас­на но­вых вы­со­ка­эфек­тыў­ных ге­не­ры­ру­ю­чых ма­гут­нас­цяў з вы­ва­дам з экс­плу­а­та­цыі 245 мВт са­ста­рэ­лых. Сэ­ка­ном­ле­на больш за 2,9 млн тон умоў­на­га па­лі­ва, што эк­ві­ва­лент­на 500 млн до­ла­раў ЗША. Да 2015 го­да па эка­но­міі Мі­ніс­тэр­ства энер­ге­ты­кі пла­нуе вый­сці на па­каз­чык у 3,44 млн тон умоў­на­га па­лі­ва. Так­са­ма па­ні­жа­ны ўдзель­ны рас­ход па­лі­ва на вы­твор­часць элект­ра­энер­гіі да 18,5 г моў­на­га па­лі­ва / кВтч. Да 41% па­ні­жа­ны знос асноў­ных фон­даў. Эка­на­міч­ны эфект ад рэа­лі­за­цыі дзвюх дзяр­жаў­ных пра­грам і ін­шых ме­ра­пры­ем­стваў па ДВА «Бел­энер­га» ацэнь­ва­ец­ца ў 600 млн до­ла­раў ЗША. Як ад­зна­ча­юць у Мі­нэ­нер­га, сён­ня цал­кам за­бяс­печ­ва­ец­ца па­трэб­насць кра­і­ны ў па­ліў­на-энер­ге­тыч­ных рэ­сур­сах. Чым больш спа­жы­ва­ем элект­рыч­нас­ці, тым боль­шы ВУП? У Бе­ла­ру­сі дзей­ні­чае мэ­та­на­кі­ра­ва­ная па­лі­ты­ка энер­га­збе­ра­жэн­ня. У 2018 го­дзе за­пла­на­ва­ны ўвод пер­ша­га бло­ка АЭС. Гэ­та да­зво­ліць вы­пра­цоў­ваць улас­ную элект­ра­энер­гію ў вя­лі­кіх аб'­ёмах. Ад­нак інф­ра­струк­ту­ра яшчэ не га­то­ва ўжы­ваць столь­кі элект­рыч­нас­ці, за­мя­ніў­шы ёю мно­гія ін­шыя ім­парт­уе­мыя ві­ды па­лі­ва. «У 2013 го­дзе спа­жы­ван­не энер­гіі ў Бе­ла­ру­сі скла­ла 3600 кВт/га­дзін на ча­ла­ве­ка за год. У Шве­цыі гэ­та 14 ты­сяч кВт/га­дзін на ча­ла­ве­ка ў год, у Фін­лян­дыі — больш за 15 ты­сяч, у Ка­на­дзе — больш за 16 ты­сяч. У су­свет­най прак­ты­цы ёсць уза­е­ма­су­вязь, ка­лі зні­жа­ла­ся спа­жы­ван­не энер­гіі на ча­ла­ве­ка ў год, то ў мен­шым тэм­пе зні­жа­ла­ся спа­жы­ван­не элект­рыч­най энер­гіі. Су­час­ная су­свет­ная тэн­дэн­цыя, якая пра­соч­ва­ец­ца ў раз­ві­тых кра­і­нах, за­клю­ча­ец­ца ў тым, што спа­жы­ван­не элект­ра­энер­гіі апя­рэдж­вае тэмп спа­жы­ван­ня ва­ла­вой энер­гіі. У Бе­ла­ру­сі гэ­тая кар­ці­на, на жаль, не ад­па­вя­дае су­свет­най тэн­дэн­цыі. Прак­тыч­на ва ўсіх га­лі­нах, акра­мя вы­твор­час­ці наф­та­пра­дук­таў, за апош­нія 4 га­ды спа­жы­ван­не элект­ра­энер­гіі ў Бе­ла­ру­сі не па­вя­лі­чы­ла­ся», — за­явіў Аляк­сандр Мі­ха­ле­віч, на­ву­ко­вы кі­раў­нік ін­сты­ту­та энер­ге­ты­кі НАН Бе­ла­ру­сі. Вар­та так­са­ма ад­зна­чыць, што хоць і ця­пер у Бе­ла­ру­сі ня­ма па­ве­лі­чэн­ня спа­жы­ван­ня элект­ра­энер­гіі, ад­нак у пра­ек­це но­вай рэ­дак­цыі кан­цэп­цыі энер­ге­тыч­най бяс­пе­кі ўжо за­кла­дзе­ны рост по­пы­ту на элект­ра­энер­гію да 2,5% у год. На­ву­коў­цы спа­дзя­юц­ца, што ў вы­ні­ку спа­жы­ван­не элект­ра­энер­гіі бу­дзе пе­ра­вы­шаць спа­жы­ван­не пер­ша­сных энер­га­рэ­сур­саў. Так­са­ма на­ву­коў­цы Бе­ла­ру­сі знай­шлі ўза­е­ма­су­вязь рос­ту ВУП з рос­там спа­жы­ван­ня элект­ра­энер­гіі. «Спа­жы­ван­не ка­ля 2 ты­сяч кВт/га­дзін на ду­шу на­сель­ніц­тва ў год не дае пэў­на­га эфек­ту на рост ВУП. Ад­нак да­лей ідзе рост вы­твор­час­ці ВУП у за­леж­нас­ці ад спа­жы­ван­ня элект­ра­энер­гіі на ду­шу на­сель­ніц­тва. Для та­го каб вый­сці на вы­твор­часць ВУП раз­ві­тых кра­ін, трэ­ба да­сяг­нуць уз­роў­ню спа­жы­ван­ня элект­ра­энер­гіі пры­клад­на ў 8 тыс. кВт/га­дзін на ча­ла­ве­ка ў год. Гэ­тая за­леж­насць не над­та ві­да­воч­ная, ад­нак яна аб­умоў­ле­на тым, што ўка­ра­нен­не элект­ра­энер­гіі на­ўза­мен ін­шых ві­даў па­лі­ва — тэх­на­ла­гіч­ная рэ­ва­лю­цыя, якая за­бяс­печ­вае больш вы­со­кі ўзро­вень вы­твор­час­ці та­ва­раў і па­слуг», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Мі­ха­ле­віч. Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Загаловак у газеце: Пражыць можна і без газу, а з 2019 года наша краіна спыніць імпарт электрычнасці?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.