Вы тут

Спецыяліст банка абкрадала сірот


Пра­ку­ра­ту­ра Мін­скай воб­лас­ці санк­цы­я­на­ва­ла за­клю­чэн­не пад вар­ту бы­ло­га спе­цы­я­ліс­та фі­лі­яла ААТ «Бе­ла­грап­рам­банк» ад­на­го з рай­цэнт­раў кра­і­ны.

Жан­чы­на на пра­ця­гу 2010 і 2011 га­доў, не ма­ю­чы пра­ва на аў­та­ры­за­цыю пра­вя­дзен­ня апе­ра­цый з бан­каў­скі­мі ра­хун­ка­мі, уво­дзі­ла ад імя ўклад­чы­каў у кам­п'ю­тар­ную сіс­тэ­му за­ве­да­ма лжы­вую ін­фар­ма­цыю аб тым, што ўкла­ды вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца іх утры­маль­ні­ка­мі. Та­кім чы­нам яна ўкра­ла больш як
35 млн руб­лёў, па аб­мен­ным кур­се на той час — 10 тыс. до­ла­раў ЗША. За­тым, каб скрыць свае дзе­ян­ні, уно­сі­ла фік­тыў­ныя звест­кі ў рас­ход­на-ка­са­выя ор­дэ­ры, пад­раб­ля­ю­чы под­пі­сы ўклад­чы­каў, кант­ра­лё­ра, ад­каз­на­га вы­ка­наў­цы і ка­сі­ра.

Як ад­зна­чыў на­мес­нік пра­ку­ро­ра Мін­скай воб­лас­ці Аляк­сандр Бе­ліц­кі, гэ­тае зла­чын­ства атры­ма­ла вя­лі­кі гра­мад­скі рэ­за­нанс. Перш за ўсё та­му, што па­цяр­пе­лы­мі з'яў­ля­юц­ца 10 вы­ха­ван­цаў да­па­мож­най шко­лы-ін­тэр­на­та для сі­рот і дзя­цей, якія за­ста­лі­ся без апе­кі баць­коў.

Бы­лой ужо ра­бот­ні­цы бан­ка прад'­яў­ле­на аб­ві­на­вач­ван­не ў кра­дзя­жы ма­ё­мас­ці з вы­ка­ры­стан­нем кам­п'ю­тар­най тэх­ні­кі ў асаб­лі­ва буй­ным па­ме­ры, а так­са­ма ў служ­бо­вым пад­ло­зе. Та­кія дзе­ян­ні цяг­нуць за са­бой па­збаў­лен­не во­лі тэр­мі­нам ад 3 да 10 га­доў з кан­фіс­ка­цы­яй ма­ё­мас­ці.

Тац­ця­на ЛАЗОЎСКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.