Вы тут

Права на прыватызацыю


Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­пі­саў Указ №524 «Аб пры­ва­ты­за­цыі жы­лых па­мяш­кан­няў дзяр­жаў­на­га жыл­лё­ва­га фон­ду».

Да­ку­мент рас­пра­ца­ва­ны ў мэ­тах лік­ві­да­цыі пры­чын, якія пе­ра­шка­джа­юць гра­ма­дзя­на­м рэа­лі­за­ваць пра­ва на пры­ва­ты­за­цыю жы­лых па­мяш­кан­няў, па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба Прэ­зі­дэн­та.

У су­вя­зі з ад­сут­нас­цю тэх­ніч­ных паш­пар­тоў і дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі на шэ­раг жы­лых па­мяш­кан­няў, якія зна­хо­дзяц­ца ў ка­му­наль­най або рэс­пуб­лі­кан­скай улас­нас­ці (па кра­і­не та­кіх па­мяш­кан­няў ка­ля 114 тыс.), вы­шэй­зга­да­ны да­ку­мент змя­шчае нор­мы, якія пра­ду­гледж­ва­юць пра­да­стаў­лен­не ар­га­ні­за­цы­ям, у гас­па­дар­чым пад­па­рад­ка­ван­ні або апе­ра­тыў­ным кі­ра­ван­ні якіх зна­хо­дзяц­ца на­зва­ныя жы­лыя па­мяш­кан­ня, пра­вы на пры­няц­це ра­шэн­няў аб пры­ва­ты­за­цыі жы­лых па­мяш­кан­няў, што зна­хо­дзяц­ца ў ад­на­ква­тэр­ных, бла­кі­ра­ва­ных і шмат­ква­тэр­ных жы­лых да­мах, без на­яў­нас­ці да­ку­мен­таў, якія свед­чаць аб дзяр­жаў­най рэ­гіст­ра­цыі іх ства­рэн­ня і ўзнік­нен­ня пра­ва дзяр­жаў­най улас­нас­ці на іх, і тэх­ніч­ных паш­пар­тоў на гэ­тыя жы­лыя па­мяш­кан­ні.

Ва ўка­зе вы­зна­ча­юц­ца маг­чы­масць і па­ра­дак ка­рэк­ці­роў­кі ацэ­на­чна­га кош­ту жы­лых па­мяш­кан­няў, раз­лі­ча­нага для мэ­ты іх пры­ва­ты­за­цыі, у вы­пад­ках, ка­лі па­тра­бу­ец­ца пры­няц­це мер па ап­ты­мі­за­цыі не­аб­грун­та­ва­на вы­со­ка­га кош­ту гэ­тых па­мяш­кан­няў (не­жы­лыя бу­дын­кі пе­ра­аб­ста­ля­ва­ны ў жы­лыя, да­мы па­бу­да­ва­ны з вы­ка­ры­стан­нем да­ра­гіх экс­пе­ры­мен­таль­ных тэх­на­ло­гій і гэ­так да­лей) . У гэ­тым вы­пад­ку ар­га­ні­за­цы­ям, у гас­па­дар­чым пад­па­рад­ка­ван­ні або апе­ра­тыў­ным кі­ра­ван­ні якіх зна­хо­дзяц­ца та­кія жы­лыя па­мяш­кан­ні, пра­да­стаў­ля­ец­ца пра­ва на пра­вя­дзен­не не­за­леж­най ацэн­кі рын­ка­ва­га кош­ту пры­ва­ты­за­ва­на­га жы­ло­га па­мяш­кан­ня, пас­ля ча­го ра­шэн­не аб пры­ва­ты­за­цыі жы­ло­га па­мяш­кан­ня пры­ма­ец­ца па мен­шым кош­це.

Указ так­са­ма пра­ду­гледж­вае, што гра­шо­выя срод­кі, уне­се­ныя ра­бот­ні­ка­мі дзяр­жаў­ных ар­га­ні­за­цый у лік апла­ты кош­ту бу­даў­ніц­тва жы­лых па­мяш­кан­няў, па­бу­да­ва­ных дзяр­жаў­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі з част­ко­вым пры­цяг­нен­нем срод­каў сва­іх ра­бот­ні­каў, за­ліч­ва­юц­ца ў апла­ту кош­ту жы­лых па­мяш­кан­няў пры іх пры­ва­ты­за­цыі пра­пар­цыяналь­на част­цы пло­шчы жы­лых па­мяш­кан­няў, якая бы­ла па­бу­да­ва­на за кошт пры­цяг­ну­тых гра­шо­вых срод­каў гэ­тых ра­бот­ні­каў, пры на­яў­нас­ці за­клю­ча­ных да­га­во­раў аб су­мес­ным бу­даў­ніц­тве жы­лых па­мяш­кан­няў і (або) да­ку­мен­таў, якія па­цвяр­джа­юць су­му ўне­се­ных гэ­ты­мі ра­бот­ні­ка­мі гра­шо­вых срод­каў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.