Што праўда, тое праўда: дрэнны не толькі той салдат, які не марыць стаць генералам, але і выдавец, які не хацеў бы павялічыць колькасць сваіх чытачоў.
У мэтах захавання падпісных тыражоў рэдакцыя газеты «Звязда» заснавала два конкурсы — для самых руплівых паштальёнаў і лепшых арганізатараў падпіскі.
Што трэба, каб у іх перамагчы? Вядома ж, захаваць і нават павялічыць колькасць нашых чытачоў-падпісчыкаў. Прычым для паштальёнаў на 1.01.2015 года ў параўнанні з 1.01.2014 года яна павінна павялічыцца не менш як на 10 чалавек. Гэта не так і проста? Сапраўды... Але ж затое потым застануцца дробязі, прычым прыемныя: кіраўнікі аддзяленняў сувязі і РУПСаў не пазней чым да 25 студзеня новага года звесткі аб поспехах лепшых паштальёнаў накіруюць у РУП «Белпошта». І ўжо там спецыяльная камісія, у склад якой уваходзяць і супрацоўнікі рэдакцыі, вызначыць самага лепшага паштальёна — па адным у кожнай вобласці і горадзе Мінску.
У якасці прызоў кожны з рупліўцаў атрымае па 5 млн рублёў.
Не застаюцца без увагі і арганізатары падпіскі: у якасці прыза ад рэдакцыі «Звязды» па 2 млн рублёў атрымае кожны з начальнікаў раённых вузлоў паштовай сувязі ў выпадку аднаўлення тыражу па раёне на 100%. Пры павелічэнні тыражу прадугледжаны дадатковыя надбаўкі.
Ёсць сэнс старацца? Тады поспехаў!
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.