Вы тут

Вызначаны фіналісты нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015"


Вызначаны фіналісты нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015" па выніках праслухоўвання прафесійным журы, якое прайшло 4-5 снежня ў Белтэлерадыёкампаніі. Імёны тых, хто паспрабуе выйграць пуцёўку на паездку ў Аўстрыю, агучаны ў эфіры праграмы "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінал выйшлі: 1. Gunesh; 2. Жанет; 3. Аляксей Грос; 4. Дарыя; 5. Валерыя Садоўская; 6. Uzari & Maimuna; 7. Гурт "МІЛКІ"; 8. Яна Буцкевіч і гурт Muzzart; 9. Гурт "Беатрыс"; 10. Гурт Napoli; 11. Tasha ODI; 12. Lis; 13. Гурт Rostany; 14. Анастасія Малашкевіч; 15. Віталь Варанко.

Жараб'ёўка выступленняў фіналістаў пройдзе ў медыяхолдынгу 7 снежня.

Фінал нацыянальнага адбору адбудзецца 26 снежня ў фармаце тэлевізійнага канцэрту ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Пераможца праекта стане афіцыйным прадстаўніком Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2015".

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.