Вы тут

У Лондане ва ўзросце 104 гадоў памерла ўладальніца двух "Оскараў" акцёрка Луіза Райнэр


Знакамітая галівудская актрыса, уладальніца дзвюх узнагарод "Оскар" Луіза Райнэр памерла ў Лондане ад пнеўманіі ва ўзросце 104 гадоў. Як паведамляе газета Daily Telegraph, актрыса была самым пажылым лаўрэатам прэміі Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў.

Гераіня такіх фільмаў, як "Вялікі Зігфілд" (1936) і "Блаславёная зямля" (1937), яна першай у гісторыі атрымала самую прэстыжную кінаўзнагароду два гады запар.

Па словах адзінай дачкі кінадзівы Франчэскі, яе мама "была адной з тых людзей, якіх, убачыўшы аднойчы, не забудзеш ніколі".

Райнэр нарадзілася ў Вене. Акцёрскую кар'еру пачала ў тэатры, а першай яе кінапрацай стаў фільм "Жаданне 202" ("Sehnsucht 202"). Сусветную вядомасць яна набыла ў 1935 годзе пасля пераезду ў Галівуд, дзе пачала здымацца пры садзейнічанні кінапрадзюсераў Луіса Маера. Аднак пазней акторка расчаравалася ў Галівудзе і, выйшаўшы замуж за выдаўца Роберта Нітэла, пераехала ў Злучанае Каралеўства. Там яна нарадзіла дачку і пражыла амаль ўсё астатняе жыццё. Перыядычна з'яўлялася на тэлебачанні.

У Луізы Райнэр ёсць зорка на галівудскай Алеі славы, а таксама на Алеі зорак у Берліне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.