Вы тут

Пракоцімся ў басейне


Каліфарнійцы Філ Вейкер і Дункан Форстэр пераабсталявалі свой «Кадылак» у… мабільнае джакузі, якое цалкам функцыянуе падчас язды.

Duo Transform Cadillac Coupe Into Hot Tub Car

Хлопцы купілі за 800 долараў гіганцкі Cadіllac DeVіlle 1969 года і перараблялі яго на працягу шасці гадоў. Замест сядзенняў размясцілі ванну са шкловалакна. Дзве педалі замянілі на рычаг і ўмацавалі яго на дзверцы кіроўцы. Туды ж пераехаў і рычаг кіравання аўтаматычнай каробкай перадач. Арыгінальны васьміцыліндровы рухавік застаўся на ранейшым месцы, пад капотам, і валодае даволі вялікім аб'ёмам у 7,7 літра. Інжынеры-арыгіналы кажуць, што іх аўтамабіль-амфібія здольны разганяцца да 160 кіламетраў у гадзіну. «Гэта самы хуткі басейн у свеце», — весела запэўніваюць яго стваральнікі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.