Вы тут

Павіншуй ветэрана асабіста


Акцыя «Паштоўка ветэрану», прымеркаваная да 70‑годдзя Перамогі, стартуе ў БДУ.

Сёння ў пярвічнай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў БДУ налічваецца 37 чалавек, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а пасля працавалі ва ўніверсітэце. У сувязі з надыходзячымі святамі — Днём абаронца Айчыны, Міжнародным жаночым днём, Днём Перамогі — студэнтам БДУ даецца магчымасць павіншаваць ветэранаў з гэтымі датамі.

Усе ахвотныя могуць падрыхтаваць для іх паштоўкі: або створаныя самастойна, або набытыя. Вітаецца любая крэатыўная ідэя: ад скрапбукінгу да акварэльнага жывапісу. Галоўная ўмова — паштоўка павінна быць падпісана асабіста. Усе паштоўкі і словы віншаванняў будуць перададзены ветэранам. Арганізатарамі акцыі выступілі ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю і маладзёжныя грамадскія арганізацыі БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.