Ром


Ром лі­чыц­ца ад­ным з са­мых ра­ман­ты­за­ва­ных ал­ка­голь­ных на­по­яў. На­ро­джа­ны ў ча­сы вя­лі­кіх ка­ла­ні­яль­ных вой­наў па­між Іс­па­ні­яй, Вя­лі­ка­бры­та­ні­яй і Фран­цы­яй на аст­ра­вах Ка­рыб­ска­га мо­ра ся­род пі­ра­таў, флі­бусць­е­раў, ка­пе­раў і скар­ба­шу­каль­ні­каў, ён да­гэ­туль уяў­ля­ец­ца вы­піў­кай «для са­праўд­ных муж­чын» і шу­каль­ні­каў пры­го­д.

20-29

1. Ром вы­раб­ля­юць у Аў­стра­ліі, ЗША і на­ват у Ін­дыі, але асноў­ная вы­твор­часць яго ўсё гэ­так жа за­ся­ро­джа­на на Ка­рыб­скіх аст­ра­вах і ў Паўд­нё­вай Аме­ры­цы.

2. Су­свет­на вя­до­мым на­по­ем ром зра­біў у ХХ ста­год­дзі Эр­нэст Хе­мін­гу­эй, з ве­дан­нем спра­вы апеў­шы яго пя­ку­чы смак, яр­ка вы­яў­ле­ны во­дар і жоў­ты з за­ла­ціс­тым ад­лі­вам ко­лер.

3. Тра­ды­цый­на пунш, рэ­цэпт яко­га быў вы­ве­зе­ны з Ін­дыі анг­лій­скі­мі ка­ла­ніс­та­мі, ро­бяць на асно­ве ро­му.

4. Іс­нуе не­каль­кі вер­сій па­хо­джан­ня сло­ва «ром». Маг­чы­ма, гэ­та ска­ра­чэн­не ад ан­глій­ска­га «rumbullіon» — шум, ажы­я­таж, бо спа­жы­ван­не ро­му ня­рэд­ка ме­на­ві­та тым і су­пра­ва­джа­ла­ся. А маг­чы­ма, «ром» пай­шоў ад «rum» — наз­вы цук­ро­ва­га трыс­ня­гу, з яко­га жы­ха­ры Ка­рыб­скіх аст­ра­воў і атрым­лі­ва­лі ром. Па­вод­ле ін­шых кры­ніц, га­ланд­скія ма­ра­кі пі­лі ром з вя­лі­кіх шкля­нак, зва­ных rummer, ад­куль і ўзя­ло­ся сло­ва «ром».

5. Ром мае мност­ва «мя­ну­шак» па ўсім све­це: яго за­вуць «Бар­ба­дос­кай ва­дой», «Смер­цю д'яб­ла» і на­ват «Кры­вёй Нэль­са­на».

6. Ром з'я­віў­ся пры­чы­най зна­ка­мі­та­га «ро­ма­ва­га мя­ця­жу», які ад­быў­ся 26 сту­дзе­ня 1808 го­да ў Аў­стра­ліі — з пры­чы­ны за­ба­ро­ны, на­кла­дзе­най аў­стра­лій­скім гу­бер­на­та­рам на вы­пла­ту жа­ла­ван­ня па­раб­кам спірт­ны­мі на­по­ямі.

7. Сён­ня наз­ва ро­му час­та за­сна­ва­на на наз­ве мяс­цо­вас­ці яго па­хо­джан­ня. Для ро­му з іс­па­на­моў­ных кра­ін вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца сло­ва «ron». Наз­ва «ron anejo» па­каз­вае на тое, што ён доб­ра вы­тры­ма­ны. «Rhum» — імя ро­му з фран­ка­моў­ных кра­ін, а «rhum vіeux» — вы­тры­ма­ны фран­цуз­скі ром, які ад­па­вя­дае пэў­ным тэх­на­ла­гіч­ным па­тра­ба­ван­ням.

20-7

8. Джордж Ва­шынг­тон па­тра­ба­ваў пры­вез­ці для сва­ёй інаў­гу­ра­цыі ў 1789 го­дзе боч­ку бар­ба­дос­ка­га ро­му.

9. Ром вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца для вы­моч­ван­ня са­да­ві­ны, якая ўжы­ва­ец­ца ў фрук­то­вых тар­тах, да­да­ец­ца ў ма­ры­на­ды для не­ка­то­рых ка­рыб­скіх страў. Вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца на­пой так­са­ма ў кан­сер­ва­ван­ні ягад і са­да­ві­ны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?

Грамадства

Настрой цудоўнай і лёгкай вясны стварылі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»

Настрой цудоўнай і лёгкай вясны стварылі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»

Напярэдадні Міжнарожнага жаночага дня Белаларускі саюз жанчын і канцэрн «Беллегпрам» правялі святочнае мерапрыемства «Настрой — Вясна».

У свеце

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.

Грамадства

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.