Вы тут

Суцэльны камфорт


6-22

Той, хто карыстаецца паслугамі пошты, не можа не заўважыць, што яе работнікі пастаянна працуюць над паляпшэннем якасці абслугоўвання, укараненнем новых паслуг.

— Наш галоўны прынцып — імкненне папярэдзіць патрэбы сваіх кліентаў, — кажа дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белпошта» Жанна Шабека. — Для прасоўвання менавіта беларускіх тавараў створана першая інтэрнэт-пляцоўка shop.belpost.by, дзе размешчаны спіс прадукцыі айчынных вытворцаў. Безумоўна, тут прадстаўлены тавары вытворцаў і Мінскай вобласці. Нашы партнёры — не толькі вядомыя брэнды, але і індывідуальныя прадпрымальнікі, малыя прадпрыемствы.

Сёння пошта ўвогуле прапаноўвае вялікі комплекс электронных паслуг, у Рэспубліцы Беларусь працуе праграма па іх развіцці. Асноўная мэта яе — забеспячэнне магчымасці атрымання інфармацыі ў любых населеных пунктах краіны. Прадпрыемства паштовай сувязі з'яўляецца пасярэднікам па аказанні такіх паслуг шляхам агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы. І цяпер у цэнтральных аддзяленнях паштовай сувязі можна атрымаць інфармацыю пра існуючыя маёмасныя правы і абмежаванні. Напрыклад, на зямельны ўчастак, капітальнае збудаванне, незавершанае закансерваванае будаўніцтва, ізаляванае памяшканне. Яшчэ адна паслуга — «Электронная марка». Выгада яе ў тым, што можна, не выходзячы з офіса ці дома, аплаціць перасылку простай і заказной пісьмовай карэспандэнцыі праз гэту сістэму.

«Электронная марка» — знак паштовай аплаты, які наносіцца на адпраўленне замест маркі. Набываецца яна дыстанцыйна праз інтэрнэт і раздрукоўваецца на канверце (лісце паперы) з дапамогай стандартных праграмных сродкаў непасрэдна ў офісе або на хатнім камп'ютары. Для афармлення заказу неабходна зарэгістравацца ў адпаведнай сістэме.

— Паколькі маецца разгалінаваная сетка аддзяленняў паштовай сувязі, дастатковая колькасць транспарту, развіваюцца і лагістычныя паслугі (па шляху POST-transіt), не застаюцца без увагі і жыхары сельскіх населеных пунктаў, якім сумесна з бытавой службай (КБА) прапаноўваецца шырокі пералік паслуг. Распрацоўваюцца бонусы і зніжкі для кліентаў. Ды і ўвогуле пошта мае паслугі на любы густ, для кожнага жыхара. Чакаем вас у аддзяленнях паштовай сувязі, — запрашае Жанна Шабека.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.