Пастух


* Пастух. У народзе яго надзялялі здольнасцю чараўніка, бо ён мог упраўляць вялікім статкам, каровы слухаліся яго і ішлі за ім, як зачараваныя.

* Пастуха выбіралі вельмі адказна. На думку аднавяскоўцаў, ён павінен быў валодаць здольнасцю лячыць жывёл, выконваць пэўныя магічныя дзеянні, накіраваныя на іх ахову.

* Пастух павінен быў умець граць на дудцы. Лічылася, што «спецыяльным найгрышам» падпарадкоўвалася ўсё навокал: і жывёла, і расліны, і нячыстая сіла.

* Абавязковым атрыбутам усіх пастухоў былі абярэгі, якія яны бралі з сабой на поле. Самымі распаўсюджанымі былі асвечаная ў Чысты чацвер соль, святая вада, яйкі, хлеб, розныя травы, сабраныя на Купалле, каменьчыкі, карэнне і г.д.

* Неаднойчы за лета пастух выконваў магічныя дзеянні засцерагальнага або ахоўнага характару. Напрыклад, ён браў асвечаныя галінкі вярбы, ламаў іх на столькі частак, колькі кароў было ў яго статку, і раскідваў гэтыя часткі на полі. Або ўтыкаў галінку вярбы ў мурашнік, каб, як мурашы, якія ўвечары збіраюцца ў сваю «хаціну», «уся скаціна была дружная і не разлучалася».

* Каб засцерагчы свой статак, некаторыя «гаспадарлівыя» пастухі рабілі так: плялі свой бізун з сабранага ад кожнага падворка лёну, «закатвалі» ў воск крыху шэрсці ад кожнай жывёлы і насілі гэты воск пры сабе, выразалі ручку для бізуна з рабіны і рабілі на ёй столькі надрэзаў, колькі кароў было ў статку, і г.д.

* Лічылася, што навыкі і веды пастуха перадаюцца з пакалення ў пакаленне ад унука да ўнука, у сем'ях майстэрствам пастухоў ганарыліся.

* У некаторых палескіх вёсках пастуху забаранялася на працягу лета стрыгчыся і мець зносіны з жонкай, браць на поле, а таксама збіраць ягады і грыбы. Лічылася, што гэтымі дзеяннямі пастух абавязаны лешаму, «мясцоваму гаспадару», які пакарае яго і статак за невыкананне гэтых забаронаў.

* Святам пастухоў лічылі Юр'я (6 мая). Іх частавалі ў полі яечняй, адорвалі кускамі тканіны, адзеннем, грашыма. Часам пастуха ў святочныя дні аблівалі халоднай вадой. Гэта рабілася дзеля таго, каб ён «не спаў» летам і не згубіў статак. Акрамя таго, пастухоў віншавалі на Вялікдзень, Тройцу, Міколу, у Пятроў дзень і на Іллю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.