Вы тут

Інвестары не павінны быць «фінансавымі пажарнымі»


Аршанскі, Дубровенскі, Талачынскі раёны, на думку старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарстнёва, павінны стаць «лакаматывамі» для вывядзення на новы ўзровень сельскагаспадарчай галіны вобласці. Яны маюць перавагу па кліматычных і іншых умовах.

Менавіта таму на планёрцы ў Мікалая Мікалаевіча ў цэнтры ўвагі была Аршаншчына. Ён ужо не першы раз асабіста азнаёміўся са станам спраў у родным для яго рэгіёне. І паўночная частка, вельмі недагледжаная, непрыемна ўразіла Мікалая Шарстнёва. У прыватнасці, у філіяле «Цяплічны» прадпрыемства «Віцебскэнерга» палі не ідуць ні ў якае параўнанне з пасевамі ў іншых гаспадарках... А ўсё таму, што не навялі парадак, не забяспечылі тэхналагічную дысцыпліну. Адпаведныя даручэнні былі дадзены яшчэ восенню. Кіраўнік вобласці канстатаваў, што праблема ў слабасці агранамічнай службы. Гэта і прыводзіць да адсутнасці культуры земляробства, парушэнняў пры апрацоўцы глебы.

На планёрцы былі агучаны і крытычныя заўвагі наконт стану жывёлагадоўлі, агародніцтва ў гаспадарцы. Кіраўнікі павінны павялічваць пагалоўе жывёлы, прааналізаваць сабекошт агародніннай прадукцыі. Бадай, нагодай для фельетонаў можа быць наступны факт. Аказваецца, кошт уласнай электраэнергіі ў сабекошце вырошчвання памідораў каля 60%. А выручка на працоўнага ў «Цяплічным» у чатыры разы ніжэйшая, чым у іншай гаспадарцы раёна.

— Гэта сведчыць пра слабы прафесійны ўзровень спецыялістаў. Усе гаспадаркі, інтэграваныя з інвестарамі, павінны быць прыбытковымі. Неабходна пралічваць эфектыўнасць фінансавых укладанняў. А пакуль інвестары працуюць пераважна як «фінансавыя пажарныя». Па прынцыпе: «Патрэбны калгасу грошы? Дадзім!» Так быць не павінна і не будзе... Вызначаем перспектывы развіцця філіяла «Цяплічны», дзейнасць — на жорсткі кантроль, — сказаў Мікалай Шарстнёў.

Ёсць абгрунтаваныя прэтэнзіі і да дзейнасці гаспадарак «Межава», «Маяк Высокае». Дарэчы, дадзена негатыўная ацэнка працы чыноўнікаў райвыканкама, якія слаба ўплываюць на павышэнне вынікаў вытворчасці. А станоўчыя паказчыкі забяспечваюцца пераважна за кошт паўднёвай часткі Аршаншчыны.

— Сельская гаспадарка патрабуе пастаяннай, сістэмнай працы, — рэзюмаваў Мікалай Шарстнёў. — Толькі пры такім падыходзе будзем мець станоўчы вынік.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

pukshanskі@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.