Вы тут

У праграме «Добрай раніцы, Беларусь!» — навічок


У ранішняй праграме «Добрай раніцы, Беларусь!» з'явіцца новая пара вядучых. Разам з Дарыяй цяпер пачынаць новы дзень вы будзеце ў кампаніі Дзмітрыя Новіка, ужо вядомага як вядучага маштабнага народнага шоу талентаў «Я магу!».

10-21

Сам Дзмітрый новае назначэнне каментуе так: «Для мяне гэта цікавы вопыт, які няхай і аднімае некалькі гадзін сну раніцай, але ўзамен я атрымліваю шмат новага, напрыклад, эстэтычную асалоду ад мінскіх світанкаў. Адно магу гарантаваць дакладна — буду зараджаць тэлегледачоў пазітывам! Да эфіраў цалкам гатовы, бо калегі падзяліліся са мной многімі сакрэтамі «тэлевізійнай кухні» і абяцаюць дапамагаць і надалей».

Іншыя, ужо любімыя гледачамі дуэты Святланы Бароўскай і Дзяніса Дудзінскага, Глеба Давыдава і Вольгі Мядзведзевай, Яўгена Перліна і Вольгі Рыжыкавай, Надзеі Цімафеевай і Сцяпана Гутнікава застаюцца без змен і працягваюць радаваць нас.

Алена Драпко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.