Вы тут

ДКНТ і эквадорскае прадпрыемства Yachay EP падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве


Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і эквадорскае прадпрыемства Yachay EP падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве, паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.

"Згодна з дакументам, супрацоўніцтва плануецца ажыццяўляць у навуковай, вытворчай, тэхнічнай і інавацыйнай сферах па шэрагу напрамкаў, сярод якіх энергетыка, інавацыйныя, камунікацыйныя і касмічныя тэхналогіі, новыя матэрыялы, біятэхналогіі і нанаіндустрыя. Акрамя таго, бакі абмяркоўвалі сумесную работу ў сферы медыцыны, фармацэўтыкі і медыцынскага абсталявання, тэхналогій у хіміі і нафтахіміі, сельскай гаспадаркі і будаўніцтва, рацыянальнага выкарыстання і глыбокай перапрацоўкі прыродных рэсурсаў", - растлумачылі ў прэс-службе.

Таксама, бакі плануюць выконваць сумесныя даследаванні і інавацыйныя праекты, праводзіць канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы.

Мемарандум дзейнічае на працягу пяці гадоў і аўтаматычна прадаўжаецца на наступныя пяцігадовыя перыяды, калі яго дзеянне не будзе спынена. Подпісы пад дакументам паставілі старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Эквадор у Беларусі Карлас Ларэа Давіла.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.