Вы тут

На байдарках па Проні


У Слаўгарадзе сур'ёзна заняліся распрацоўкай турыстычных паслуг. Як адзін з варыянтаў, вырашылі стварыць водны маршрут на байдарках па маляўнічых месцах раёна. Першапраходцы бяруць курс са старадаўняй вёскі Улукі, вядомай сваёй двухсотгадовай лістоўніцай, і па рацэ Проня сплаўляюцца да Слаўгарада. «Маршрут разлічаны на 2 дні, — кажа дырэктар мясцовага фонду развіцця сельскіх тэрыторый Віталь Варабей. — У найбольш прывабным для адпачынку месцы патэнцыяльныя турысты змогуць разбіць лагер і пераначаваць».

Нагадаем, што ў жніўні ў Слаўгарадзе стартаваў чарговы праект «Ад вытокаў да развіцця», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза. Пры мясцовым фондзе развіцця сельскіх тэрыторый запрацаваў Gall-цэнтр турызму, які аказвае паслугі па арганізацыі адпачынку ў Слаўгарадзе. «Пакуль выбар невялікі, больш разлічаны на аднаго або некалькі чалавек, — паведаміў Віталь Варабей. — Але хутка ўсё зменіцца. Зараз ідзе актыўная распрацоўка розных турыстычных прадуктаў. Што датычыцца кошту, то ён будзе залежаць ад таго, які комплекс паслуг закажа турыст, — пражыванне ў аграсядзібе, экскурсію, майстар-клас у сыравараў або проста адпачынак на працягу выхадных дзён у ціхім маляўнічым месцы».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.