Вы тут

Максімальна зручна і ўтульна


Аддзяленне паштовай сувязі №14 адкрылася ў Гомелі пасля мадэрнізацыі. У ім абслугоўваецца больш за 7 тысяч жыхароў, у тым ліку звыш тысячы пенсіянераў.

Памяшканне было адкрыта ў канцы 50-х. У 80-х яго абклалі цэглай, і з тых часоў тут праводзіліся толькі касметычныя рамонты. Ад старога будынка пакінулі толькі вонкавыя сцены. Іх умацавалі, а пад канструкцыі падвялі падмурак. Правялі водаправод, дзякуючы гэтаму атрымалася абсталяваць сучасны санітарны пакой. Мадэрнізавалі дах, перапланавалі памяшканні, праклалі новыя камунікацыі, зрабілі зручны пандус... У выніку створаны максімальна камфортныя ўмовы як для супрацоўнікаў, так і для кліентаў. Тэрыторыя вакол прыведзена ў парадак і заасфальтавана. Ля аддзялення цяпер ёсць паркоўка з месцам для машын інвалідаў.

Зараз аддзяленне паштовай сувязі аказвае поўны спектр неабходных паслуг. Тут арганізавана 5 даставачных участкаў. Абслугоўваюць кліентаў два аператары. Ёсць і магчымасць для правядзення безнаяўных плацяжоў — усталяваны інфакіёск.

Каб мінімізаваць нязручнасці для мясцовых жыхароў, рамонт быў выкананы за тры месяцы. Кошт яго склаў каля мільярда рублёў, якія былі выдаткаваны з уласных сродкаў Гомельскага філіяла РУП «Белпошта».

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.