Вы тут

Лагістыка да Польшчы давязе


Дзякуючы выкарыстанню новых лагістычных маршрутаў, арганізаваных Беларускай чыгункай сёлета, больш чым на 20 працэнтаў узрос пасажырапаток у Польшчу.

Толькі ў ліпені чыгуначным маршрутам з перасадкай у Брэсце да станцыі Цярэспаль адправілася 7,5 працэнта пасажыраў ад іх агульнай колькасці, з перасадкай у Гродне да станцыі Беласток — 5,6 працэнта (паведамляе прэс-цэнтр магістралі).

Па меркаванні спецыялістаў пасажырскай службы, павялічэнню аб'ёмаў перавозкі садзейнічала таксама ўстанаўленне фіксаванага кошту праезду. Так, на новых лагістычных маршрутах Мінск — Брэст — Цярэспаль ён складае 105 тысяч рублёў (для аднаго дарослага, ва ўказаны кошт не ўключаны тарыфныя зборы за афармленне праязных дакументаў), Мінск — Гродна — Беласток — ад 180 тысяч рублёў. Кошт праезду па ўказаных маршрутах залежыць ад катэгорыі вагона, у якім пасажыр едзе ад Мінска да Брэста і Гродна, і курса тарыфнай валюты (еўра).

Дарэчы

З пачатку года чыгуначным транспартам у Польшчу было перавезена агулам 104 тысячы чалавек, з іх амаль 20 тысяч пасажыраў — у ліпені.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.