Вы тут

У рэгіёне


Узровень арганізацыі выбараў у Гомельскай вобласці быў вельмі высокім, аднагалосна сцвярджаюць назіральнікі місіі СНД. Як падкрэслівае каардынатар-назіральнік місіі СНД Валерый Трошка, выбары ў рэгіёне праходзілі ў штатным рэжыме, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:

13-49

— Усё было арганізавана добра, людзі ішлі на выбары, як на свята, з самай раніцы. Я знаходзіўся ў Цэнтральным раёне Гомеля — парушэнняў выяўлена не было. Афіцыйная ацэнка ад місіі СНД будзе крыху пазней. Старшыня выбарчай камісіі Арлоўскай вобласці Людміла Маркіна на выбарах Прэзідэнта Беларусі працавала ў місіі міжнародных назіральнікаў ад краін СНД. Ёй давялося ажыццяўляць назіранне на 39 выбарчых участках Буда-Кашалёўскага раёна: — Выбары адбыліся, выбары сапраўдныя, з высокай яўкай выбаршчыкаў. Відавочна, для грамадзян Беларусі гэта самая важная грамадска-палітычная падзея ў жыцці краіны. Людзі ішлі галасаваць сем'ямі. Адзначу высокі прафесіяналізм і зладжаную работу членаў як участковых выбарчых камісій, так і тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, на якой мы ў канцы дня, пасля закрыцця выбарчых участкаў, таксама ажыццяўлялі назіранне за падвядзеннем вынікаў галасавання. Падлік бюлетэняў адбываўся адкрыта, з выкананнем усіх пратаколаў. Прадстаўнік місіі назіральнікаў СНД Мэлсат Халімаў заўважыў, што ўчасткі для галасавання былі абсталяваны ўсім неабходным, у тым ліку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі: Назіральнікі місіі СНД выказалі падзяку ўладам Гомельскай вобласці за садзейнічанне па забеспячэнні іх дзейнасці. Усяго на Гомельшчыне маніторынг за выбарамі ажыццяўлялі 53 назіральнікі місіі СНД, 42 — місіі БДІПЧ АБСЕ і 7,3 тысячы нацыянальных назіральнікаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

iost@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.