Змітрок


Змітрок, Зміцер, Дзімітрыеў дзень, Дзмітры — 8 лістапада.

Па праваслаўным календары ў гэты дзень узгадваецца вялікапакутнік Дзімітрый Салунскі, адукаваны рымскі воін-стратэг, які загінуў за ідэі хрысціянства. Ва ўсходніх славян яго звязвалі з воінскім, ратным подзвігам.

* На працягу тыдня, на які прыпадае Дзімітрыеў дзень, у храмах ладзяцца памінальныя набажэнствы. Змітраўскі тыдзень стаў насіць назву бацькоўскі, або дзедаў, таму і Дзяды.

* На Беларусі здавён існавала народнае правіла адзначаць Змітраўскія, ці асеннія Дзяды ў трэцюю суботу пасля Пакравоў (апошнюю перад 8 лістапада). У некаторых рэгіёнах (напрыклад, Ашмянскім павеце) у дарэвалюцыйны час этнографы засведчылі, што «першыя Дзяды адзначалі ў чацвер на Змітраўскім тыдні, другія — у суботу, трэція — у нядзелю, а чацвёртыя — у суботу перад загавінамі (27.11.)».

* Змітраўскую памінальную, бацькоўскую суботу заўсёды праводзілі ўрачыста: хадзілі на магілы сваякоў, служылі паніхіды, накрывалі жалобныя сталы, дзе не абыходзілася без галашэнняў.

* У гэты дзень забаранялася выконваць усялякую цяжкую фізічную ці якую б то ні было «брудную» работу: «На Змітра не пралі, не ткалі і ў полі не працавалі».

* А яшчэ ў гэты дзень пільна назіралі за надвор'ем:

калі «адпачнуць» на Дзедавым тыдні бацькі (калі будзе цёпла), то і ўся зіма будзе з адлігамі;

калі Дзмітрыеў дзень будзе «па голу» (без снегу), то і Вялікдзень будзе цёплым, а калі Дзмітрыева субота са снегам, то і Святая (Вялікдзень) са снегам;

дзімітрый на снезе — вясна позняя;

калі на Змітрака холад і снег, вясна позняя і халодная, а калі адліга — вясна і зіма цёплыя;

калі Зміцер на снезе, то і Каляды на снезе;

* Змітрок па снегу — і Вялікдзень па снегу, Змітрок па голу — і Вялікдзень таксама.

Янка КРУК, Аксана КАТОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.