Вы тут

Казахстан па праве ганарыцца дасягненнямі


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нарсултана Назарбаева з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці.

«Казахстан па праве ганарыцца дасягненнямі ва ўмацаванні дзяржаўнасці, забеспячэнні грамадскай згоды, пабудове эфектыўнай эканомікі, умацаванні міжнароднага аўтарытэту», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што стратэгічныя саюзніцкія адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам, якія вылучаюцца нязменнай узаемнай падтрымкай і высокай выніковасцю сумеснай працы, будуць і далей паглыбляцца на карысць дзвюх краін.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.