Вы тут

Змяніліся цэны на электрычнасць і газ


З першых дзён года тарыфы на газ і электрычнасць для насельніцтва павялічаны на 20%. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 5 студзеня №3 «Аб унясенні змен і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2013 г. №1166».


У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца, што з 1 студзеня тарыфы на паслугі па электразабеспячэнні і газазабеспячэнні павінны быць павялічаны на памер стаўкі ПДВ (на 20%), што і рэалізавана пастановай Савета Міністраў пры вызначэнні агульных падыходаў змены цэн (тарыфаў) на газ і электрычную энергію для насельніцтва.

Калі гаворка ідзе пра цану на газ, які выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу, то пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў кошт аднаго «куба» газу ў ацяпляльны перыяд складзе 776,3 рубля, у летні перыяд — 2 842,2 рубля; пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў — 2 842,2 рубля ў залежнасці ад перыяду, паведамляецца ў дадатку пастановы.

У выпадку выкарыстання газу без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу цана з аднаго жыльца ў месяц складзе 22,6 тысячы рублёў пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага); 65,1 тысячы рублёў — пры наяўнасці газавай пліты і індывідуальнага газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння). Пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў цана на газ у ацяпляльны перыяд будзе дасягаць 3 242,4 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, у летні перыяд — 1 215 рублёў. Кошт звадкаванага газу ў балонах вагой 21 кг у межах нормаў спажывання складзе 5 388,6 рубля за 1 кг, або 113,1 тысячы рублёў за адзін балон.

У жылых дамах (кватэрах) з электраплітамі кошт электрычнасці па аднаставачным тарыфе складзе 1009,8 рубля за 1 кВт·г; па дыферэнцаваным тарыфе па часавых перыядах: з 22.00 да 17.00 (мінімальная нагрузка) — 706,8 рубля за 1 кВт·г, з 17.00 да 22.00 (максімальная нагрузка) — 2019,6 рубля. Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай (сумарнай) магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд з 23.00 да 6.00 будзе каштаваць 1188 рублёў, у астатні час сутак — 3564 рублі. Кошт іншай электраэнергіі па аднаставачным тарыфе складзе 1188 рублёў; па дыферэнцаваным тарыфе па часавых перыядах: з 22.00 да 17.00 — 831,6 рубля, з 17.00 да 22.00 — 2376 рублёў.

Гэтай пастановай вызначаны тарыфы на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Цяпер кошт цеплавой энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складзе 854 710,31 рубля за Гкал. Тарыф за адзін кубічны метр прыроднага газу, што выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу, складзе 3 738,1 рубля; без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу: пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) — 29 900 рублёў з аднаго жыхара ў месяц, а пры наяўнасці газавай пліты і індывідуальнага газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 86 000 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка — 48 600 рублёў. Кошт электрычнай энергіі па аднаставачным тарыфе складзе 1 900 рублёў за 1 кВт·г, па дыферэнцаваным тарыфе па часавых перыядах: з 22.00 да 17.00 — 1 330 рублёў за 1 кВт·г, з 17.00 да 22.00 — 3 800 рублёў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.