Вы тут

Замест пярсцёнка — прапанова з экрана


Публічна зрабіць прапанову рукі і сэрца або проста павіншаваць сваякоў і сяброў з вялікага экрана сёння дапамагаюць гомельскія кінатэатры.


Заяўку аформяць не бясплатна, а справай заказчыка стане забеспячэнне прысутнасці аб'екта, які павінен як мінімум прыемна здзівіцца ад падрыхтаванага сюрпрызу. Дарэчы, гэта можа быць як рамантычны тэкст, які ўзнікне на экране перад пачаткам сеанса, так і відэаролік, падрыхтаваны загадзя.

— Кожнае прызнанне на вялікім экране звычайна суправаджаецца шквалам апладысментаў, — гаворыць дырэктар КУП «Кінатаўр» Мікалай СТАРАСЦЕНКА. — Рамантычны настрой забяспечаны не толькі адрасату, але і ўсім гледачам. Дарэчы, вульгарнасць і пошласць на вялікі экран не пусцяць.

Да гэтага падобную паслугу напярэдадні Дня Святога Валянціна прапанаваў гомельскі кінатэатр «Кастрычнік», але зварот дэманстраваўся на вялікім экране на фасадзе будынка. У «Кінатаўры» мяркуюць, што новая паслуга будзе асабліва запатрабаваная ў святы.

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.