Вы тут

Калыска цывілізацыі


З даўнейшых часоў Блізкі Усход, які зваўся «месцам пяці мораў і трох кантынентаў», з'яўляецца важнай арэнай для пасоўвання і ўмацавання кантактаў паміж Захадам і Усходам. Гэты рэгіён з'яўляецца калыскай найстаражытнейшай у свеце цывілізацыі, менавіта тут узнік самы старажытны горад, а таксама з'явіўся першы пісаны збор законаў. Арабы і персы актыўна спрыялі фармаванню сістэмы сусветнага гандлю, а таксама зліццю перадавой навукі і культуры. Міжрэгіянальныя кантакты спрыяюць росквіту і развіццю Блізкага Усходу.


У старажытнасці людзі маглі пераадольваць вялікія адлегласці дзякуючы сіле вольнага гандлю, так утварыўся старажытны Шаўковы шлях. Ісціна пра «нябачную руку» прымянімая і сёння, адзначае газета "Жэньмінь жыбаа". Шпацыруючы па вуліцах Іу і Гуанчжоу можна сустрэць велізарную колькасць камерсантаў з Блізкага Усходу. Не меншая колькасць кітайскіх гандляроў даволі актыўная на рынках Эр-Рыяда, Каіра і Тэгерана. Простая рынкавая сіла неўпрыкмет стварыла жывую крыніцу «аднаго пояса, аднаго шляху». 

У апошні час Блізкі Усход ператварыўся ў «скрыжаванне» на карце свету, уяўляе сабою як «кузню цывілізацый», так «цэнтр сутыкненняў». На працягу ледзь больш стагоддзя, асабліва з тых часоў, як на Блізкім Усходзе была выяўлена нафта, розныя краіны свету накіраваліся ў гэты рэгіён -- або з пачуццём культурнай перавагі, або з так званай «стратэгіяй".  КНР не толькі па-сапраўднаму паважае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласць кожнай краіны на Блізкім Усходзе, але і шануе гістарычны шлях гэтых дзяржаў, а таксама жаданне народаў краін пра развіццё. І гэта з'яўляецца ключавым фактарам таго, чаму блізкаўсходнія краіны разглядаюць Кітай у якасці свайго сябра.

У наш час у тройцы найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Саудаўскай Аравіі, Егіпта і Ірана лічыцца Кітай. Можна таксама адзначыць, што супольнае будаўніцтва «аднаго пояса, аднаго шляху» з'яўляецца рэальнай патрэбай для злучэння стратэгій развіцця, дзеля дасягнення ўзаемнай выгады. Поўнае ўвасабленне ў жыццё канцэпцыі «аднаго пояса, аднаго шляху» прынясе значныя эканамічныя і сацыяльныя змены краінам Блізкага Усходу, заўважае "Жэньмінь жыбаа".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.