Вы тут

Мінск і Мінская вобласць - лідары па колькасці нованароджаных


Як інфармуе сайт Нацыянальнага статыстычнага камітэта, летась у сталіцы нарадзілася 22 832 немаўляці, у Мінскай вобласці — 19 160.


У цэлым жа колькасць насельніцтва нашай краіны за мінулы год вырасла і склала 9498,7 тысячы чалавек, што амаль на 18 тысяч больш у параўнанні з мінулым годам. У 2015 годзе ў Беларусі нарадзілася 119 509 дзяцей — на 975 больш, чым у 2014-м.

Міграцыйны прырост насельніцтва за мінулы год перавысіў 18 тысяч чалавек, у параўнанні з пазамінулым гэтая лічба павялічылася ў 1,2 раза. Асноўны міграцыйны абмен Беларусі адбываўся з краінамі СНД — больш за ўсё да нас ехалі з Украіны, Расіі і Казахстана.

У 2015 годзе ў нашай краіне зарэгістравана больш за 82 тысячы шлюбаў, афіцыйна скасавалі шлюб за гэты перыяд амаль 32 тысячы сем'яў. У параўнанні з 2014 годам колькасць разводаў зменшылася на 5,4%.

Надзея АЛЕКСАНДРОВІЧ
 

Загаловак у газеце: Нас стала больш

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.