Вы тут

Алiмпiйскiя гульнi-2016 — галоўнае спартыўнае мерапрыемства года


Будучыя Алiмпiйскiя гульнi ў Рыа-дэ-Жанэйра для Беларусi самае галоўнае спартыўнае мерапрыемства 2016 года, заявiла намеснiк прэм'ер-мiнiстра Наталля Качанава на пасяджэннi арганiзацыйнага камiтэта па падрыхтоўцы беларускiх спартсменаў да гэтых спаборнiцтваў, якое адбылося ўчора, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


«Для нас гэта спартыўнае мерапрыемства самае галоўнае ў бягучым годзе, падрыхтоўка вядзецца ўжо не першы год. Мы павiнны зрабiць усё магчымае, каб гэтыя Гульнi для нашай краiны былi паспяховымi i ўдачнымi», — сказала намеснiк прэм'ер-мiнiстра.

Вiцэ-прэм'ер ужо наведала многiя федэрацыi па летнiх вiдах спорту. «Увогуле, нейкiх пытанняў, якiя неабходна вырашаць на ўзроўнi арганiзацыйнага камiтэта, выказана не было», — адзначыла Наталля Качанава.

Дарэчы, паводле даных на 8 лютага, ад Беларусi да Алiмпiяды рыхтуюцца 232 спартсмены-кандыдаты па 27 вiдах спорту.

Загаловак у газеце: Настрой — на перамогу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.