Вы тут

Дзень сумленнасці


9 студзеня будзе адзначацца як Дзень сумленнасці ў горадзе Іу правінцыі Чжэцзян (Усходні Кітай). Такое рашэнне было прынята Пастаянным камітэтам гарадскога Сходу народных прадстаўнікоў, паведамляе інфармагенцтва "Сіньхуа".


Гарадскія ўлады правялі з дапамогай СМІ вывучэнне грамадскай думкі па гэтым пытанні. Паводле вынікаў апытання, большасць гараджан прагаласавалі за ўстанаўленне Дня сумленнасці 9 студзеня. Да слова, "дзявятае студзеня" ў кітайскай мове па вымаўленні блізкае да словазлучэння "трымаць слова".

Іу, які знаходзіцца ў цэнтральнай частцы правінцыі Чжэцзян, з'яўляецца сусветна вядомым рынкам гандлю дробнымі таварамі. Летась аб'ём здзелак у цэнтры дробных тавараў у гэтым горадзе дасягнуў 98,22 млрд. юаняў ($15 млрд.), павялічыўшыся на 14,6% у параўнанні з 2014 годам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.