Вы тут

Васіль Жарко: "Эпідэміі грыпу няма і не прадбачыцца"


Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя падчас даклада Прэзідэнту.

Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра аховы здароўя, выказаў занепакоенасць узроўнем захворвання на грып і ВРВІ ў суседніх краінах і запатрабаваў аб'ектыўных звестак па сітуацыі ў Беларусі.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго вельмі насцярожвае інфармацыя, якая паступае з суседняй Расіі, дзе фіксуецца вялікая колькасць людзей, якія памерлі ад ускладненняў грыпу. Вельмі няпростая сітуацыя складваецца і ва Украіне. Як было даложана Прэзідэнту, у Беларусі няма і не прадбачыцца эпідэміі грыпу і іншых прастудных захворванняў. Больш за тое, узровень захворвання на 10% ніжэйшы за аналагічны перыяд мінулага года. Такіх вынікаў удалося дасягнуць за кошт высокага ўзроўню імунізацыі насельніцтва ад грыпу.

Аляксандр Лукашэнка таксама быў праінфармаваны аб сітуацыі на фармацэўтычным рынку краіны, дзе па выніках 2015 года доля айчынных лекаў склала 52,6% у доларавым эквіваленце. Прэзідэнт запатрабаваў не дапускаць неабгрунтаванага росту цэн у аптэках. «Вядома, я не за тое, каб мы загналі аптэкі або іншых вытворцаў у страты. У адваротным выпадку мы будзем вымываць наменклатуру тавараў і лекаў, мы страцім гэтую наменклатуру. Ніхто ў страту працаваць не будзе, але і нажывацца за кошт гэтага, асабліва гандлюючым арганізацыям, дазволіць нельга», — перакананы кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што сітуацыя з цэнамі ў аптэках застаецца кантралюемай, але заклікае не пакідаць яе без увагі і надалей.

Акрамя таго, па выніках даклада Прэзідэнт даручыў міністру аховы здароўя сумесна з кіраўніцтвам Гомельскай вобласці прадметна прапрацаваць пытанне будаўніцтва ў Гомелі абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.