Расія, Саудаўская Аравія, Катар і Венесуэла гатовы замарозіць здабычу нафты на ўзроўні студзеня, калі іншыя краіны-вытворцы нафты далучацца да гэтай ініцыятывы. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак пасля сустрэчы ў Катары, паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінэнерга РФ.
"Па выніках сустрэчы чатыры краіны -- Расія, Саудаўская Аравія, Катар і Венесуэла -- гатовы замарозіць здабычу нафты на ўзроўні студзеня, калі іншыя вытворцы далучацца да гэтай ініцыятывы", -- заявіў Новак па выніках перамоў.
Кошт нафты Brent адрэагаваў падзеннем ніжэй за $34 за бараль. Раней кошт гэтай маркі нафты ўзрос на 5,5 %, уздымаючыся вышэй $35 за бараль.
Катар таксама пацвердзіў, што паміж эміратам, РФ і Саудаўскай Аравіяй дасягнута пагадненне пра "замарожванне" здабычы нафты, паведаміў канал "Аль-Арабія". Па яго дадзеных, "Катар пацвердзіў пагадненне з Расіяй і Саудаўскай Аравіяй пра "замарожванне здабычы нафты на ўзроўні студзеня".
Разам з тым, як інфармаваў прадстаўнік міністэрствы нафты Катара, "умовай гэтага пагаднення з'яўляецца яго адабрэнне астатнімі краінамі -вытворцамі нафты". Па словах міністра нафты Катара Мухамеда бен Салеха ас-Саду, нізкія цэны на нафту не былі пазітыўнымі для ўсяго свету. Апроч таго, Катар будзе праводзіць маніторынг пагаднення па замарозцы здабычы нафты.
Саудаўская Аравія ў сваю чаргу выказала надзею, што ўсе краіны-вытворцы нафты пагодзяцца на замарозку ўзроўню здабычы, заявіў кіраўнік міністэрства нафты каралеўства Алі ан-Нуаймі пасля сустрэчы.
"Мы спадзяёмся, што краіны, што ўваходзяць у АПЕК і не з'яўляюцца яе членамі, падтрымаюць гэту ініцыятыву", - заявіў ён пасля перамоў. Алі ан-Нуаймі назваў сустрэчу паспяховай. "Сустрэча ў Дохе міністраў чатырох краін была вельмі паспяховай", - сказаў ён, перадае канал "Аль-Арабія".
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?