Вы тут

На біржы - рост


Па выніках апошняга гандлёвага тыдня рынкавы кошт дапушчаных да абароту на Шанхайскай і Шэньчжэньскай фондавых біржах Кітая акцый склаў 34,1 трлн. юаняў, павялічыўшыся на 4,36 працэнта ў  параўнанні з канцом папярэдняга тыдня, паведаміла інфармагенцтва “Сіньхуа”.


Агульны аб'ём кошту двух фондавых рынкаў склаў 43 трлн.  254,2 млрд. юаняў пры павелічэнні на 4,68 працэнта. Сярэдні кошт адной акцыі на дзвюх біржах склаў 9,98 юаня з прыростам на 4,47 працэнта.

Цяпер на Шанхайскай і Шэньчжэньскай біржах катыруюць акцыі адпаведна 1084 і 1751 прадпрыемстваў. Па выніках тыдня індэкс курсаў акцый на Шанхайскай біржы на момант закрыцця гандлю склаў 2860,02 пункта пры росце за тыдзень на 3,49 %, паказчык дзелавой актыўнасці на Шэньчжэньскай біржы -- 10162,32 пункта (рост на 5,05 %).

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.