Вы тут

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 81


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 81, рэалізацыя палажэнняў якога будзе садзейнічаць забеспячэнню належнага ўзроўню бяспекі палётаў паветраных суднаў і грамадскай бяспекі.


Указ забяспечвае прававое рэгуляванне выкарыстання сучасных авіямадэляў. Валодаючы небяспечнымі тэхнічнымі характарыстыкамі (вышыня і хуткасць палёту, грузападымальнасць і іншыя), яны сталі шырока даступныя насельніцтву і выкарыстоўваюцца ў спартыўных, забаўляльных мэтах, камерцыйнай і навукова-даследчай дзейнасці.

Нароўні з карысным прымяненнем у розных сферах жыццядзейнасці, авіямадэлі сталі ўяўляць пагрозу карыстальнікам паветранай прасторы Беларусі. Не выключаецца таксама выкарыстанне лятальных апаратаў такога тыпу ў тэрарыстычных, экстрэмісцкіх і іншых злачынных мэтах, у тым ліку ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў. Гэта патрабавала абмежавання выкарыстання авіямадэляў у пэўных выпадках.

Указ № 81 удакладняе паняцце авіямадэляў, устанаўлівае права на іх выкарыстанне ў паветранай прасторы Беларусі без дазволаў органаў Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху. Парадак выкарыстання авіямадэляў вызначыць урад. За парушэнне названага парадку будзе ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць.

Загаловак у газеце: Дзеля бяспекі людзей і палётаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.