Вы тут

Створана рабочая група для ацэнкі інвестпраектаў ZTE


Створана міжведамасная рабочая група для прапрацоўкі інвестыцыйных праектаў, што прапаноўваюцца да рэалізацыі кампаніяй ”ZТЕ Corporation". Адпаведную дырэктыву №73р 29 лютага падпісаў прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


Узначаліць працоўную групу намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка. У адпаведнасці з дырэктывай, групе даручана разгледзець магчымасць удзелу кампаніі ”ZТЕ Corporation“ у рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ”Віцебская сіліконавая даліна – Парк інфармацыйных і інавацыйных тэхналогій“, а таксама ў якасці генеральнага падрадчыка ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ”Электронная школа“; прапрацаваць мэтазгоднасць рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ”Будаўніцтва завода па вытворчасці абсталявання для праекта ”Электронная школа“.

Таксама даручана ацаніць перспектыўную магчымасць і мэтазгоднасць удзелу Віцебскай сіліконавай даліны – Парка інфармацыйных і інавацыйных тэхналогій у якасці субпадрадчыка ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ”Электронная школа“; сумесна з зацікаўленымі прапрацаваць магчымыя схемы фінансавання інвестыцыйных праектаў ”Віцебская сіліконавая даліна – Парк інфармацыйных і інавацыйных тэхналогій“, ”Электронная школа“ і ”Будаўніцтва завода па вытворчасці абсталявання для праекта ”Электронная школа“, у тым ліку з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Пры неабходнасці даручана прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да працы спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, а таксама іншых арганізацый.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.