Вы тут

Зніжаецца колькасць месцаў са шкоднымі ўмовамі працы


Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Віктар СІДАРОВІЧ. За апошнія пяць гадоў месцаў са шкоднымі умовамі стала менш на 17 тысяч. Усяго такіх месцаў у краіне сёння — 702 тысячы. Аднак плануецца, што кожны год іх колькасць будзе зніжацца на 1 працэнт. Такі захад прадугледжаны Дзяржаўнай праграмай аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці на наступную пяцігодку.


Самымі траўманебяспечнымі з'яўляюцца прафесіі кіроўцаў аўтамабіляў, трактарыстаў-машыністаў, электраманцёраў, электрагазазваршчыкаў, вальшчыкаў лесу, жывёлаводаў, падсобных рабочых, вартаўнікоў. Найбольшая колькасць няшчасных выпадкаў традыцыйна адзначаецца ў сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы. На гэтыя галіны прыпадае траціна ўсіх смерцяў на вытворчасці. Яшчэ 23 працэнты тых, хто загінуў на працы, былі заняты ў прамысловасці і будаўніцтве.

Увогуле падчас леташніх праверак было выяўлена больш за 88 тысяч парушэнняў працоўнага заканадаўства, 9,5 тысячы службовым асобам выпісалі штраф, 91 чалавека звольнілі. Кампенсацыі па абавязковым страхаванні атрымалі 29,5 тысячы работнікаў. Выдаткі на гэтыя выплаты склалі каля 889 мільярдаў рублёў.

Начальнік упраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Станіслаў КАМІНСКІ адзначае, што факты ўтойвання няшчасных выпадкаў адзінкавыя. Наймальніку, які не паведамляе пра траўмы на вытворчасці, пагражае штраф — ад 10 да 50 (калі гэта індывідуальны прадпрымальнік) або ад 50 да 100 базавых велічынь (для юрыдычнай асобы). А самі пацярпелыя, што згаджаюцца замоўчваць траўмы, пазбаўляюцца сацыяльных гарантый, якія прадастаўляюцца ім дзяржавай у выпадку страты працаздольнасці.

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Каб работа не пазбаўляла здароўя

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.