Вы тут

Ці быць смяротнаму пакаранню — вырашыць грамадства


Пытанне адмены смяротнага пакарання ў нашай краіне не можа вырашацца без уліку грамадскай думкі. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Валянцін Рыбакоў.


«Дыялог у грамадстве па гэтым пытанні ідзе, — адзначыў намеснік міністра. — Гэта факт. Дыялог у правільным кірунку, паважлівы. Гэта не наш дыялог з Еўропай пра тое, што мы з пункту гледжання Еўропы павінны зрабіць. Гэта пытанне, якое будзе вырашаць беларускае грамадства, беларускі народ. Пакідаць гэтую меру пакарання? Адмяняць яе ці ўводзіць мараторый? Зразумела, палітыкі могуць сказаць сваё важкае слова, але не ўлічваць грамадскай думкі мы не можам і не будзем».

Намеснік міністра таксама адзначыў, што нядаўняя адмена санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі наўпрост не звязана з пытаннем адмены смяротнага пакарання. «Ніхто не збіраецца таргавацца і мяняць адны каштоўнасці на іншыя», — заявіў дыпламат.

Надзея АЛЕКСАНДРОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.