Вы тут

Кітай зоймецца чыкагскім метро


На Паднябесную прыходзіцца больш 60% усёй высакахуткаснай чыгункі ў свеце, паведамляе «Жэньмінь жыбаа».


Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у сваім дакладзе пра працу ўрада сёлета заявіў, што агульная працягласць чыгункі, якая эксплуатуецца ў Кітаі, складае 121 тыс. км, і з іх больш 19 тыс. км – высокахуткасная. Да 2020 года агульная працягласць высакахуткасных магістраляў у КНР дасягне 30 тыс. км, яны злучаць больш 80% буйных гарадоў краіны.

Кітайскія высокахуткасныя магістралі (ВХМ) развіваліся з нуля, і тэмпы іх будаўніцтва  сапраўды можна параўнаць з хуткасцю руху па іх саміх. Тым часам, значны прагрэс быў дасягнуты па шэрагу замежных праектаў. Па словах старшыні Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў Сюй Шаошы, Кітай ужо прынамсі прыступіў да будаўніцтва за мяжой праекта ВХМ паміж Джакартай і Бандунгам, а таксама да рэалізацыі чыгуначных магістраляў Кітай-Лаос, Кітай-Тайланд, і чыгуначнай веткі Венгрыя-Сербія. Таксама пачаты інжынерныя пошукі па шэрагу іншых чыгуначных праектаў. У прыватнасці, гэта датычыцца веткі Масква-Казань, а таксама адпаведнага аб'екта ў заходняй частцы ЗША.

Па словах намесніка галоўнага інжынера карпарацыі China Railway Tunnel Group Ван Мэншу, Кітай праводзіць перамовы з больш чым 30 дзяржавамі пра будаўніцтва ВХМ, сярод якіх ЗША, Расія, Бразілія, Тайланд, Турцыя, Саудаўская Аравія і Іран. «Рэалізацыя першага праекта высокахуткасных магістраляў у Інданезіі выклікала цікавасць многіх краін, якія вельмі спадзяюцца стварыць у сябе высокаэфектыўную транспартную сістэму, палепшыць сувязь з рэгіёнамі і закласці больш трывалы падмурак для эканамічнага росту», – заявіў Ван Мэншу.

Нягледзячы на тое, што Кітай пачаў будаваць ВХМ пазней Германіі і Францыі, усе буйныя кітайскія кампаніі чыгуначнага абсталявання, карыстаючыся перавагамі, звязанымі з нізкімі выдаткамі, а таксама дзякуючы рацыянальным тэрмінам паставак і гнуткай мадэллю фінансавання, развіваюцца вельмі імкліва. Па словах Ван Мэншу, Кітай настойліва імкнецца стварыць канкурэнцыю традыцыйным гульцам на рынку ВХМ, такім як краіны Еўропы, Японія і Канада. А надалей КНР плануе пайсці і далей, распрацоўваючы «разумны цягнік». Пры гэтым галоўным чынам выкарыстоўваюцца інтэлектуальныя тэхналогіі: ёсць лічбавы кантроль за хуткасцю цягніка, за рэгуляваннем умоў камфорту ўсярэдзіне саставу.

«Высакахуткасныя чыгункі змянілі маё жыццё, і я спадзяюся, што ў Турцыі будзе пабудавана больш ВХМ», заявіў у інтэрв'ю журналісту «Жэньмінь жыбаа» офісны работнік адной з турэцкіх кампаній падчас запуску ВХМ Стамбул-Анкара. Гэта высакахуткасная чыгунка, што злучае найбуйнейшы горад Турцыі са сталіцай дзяржавы – першая ВХМ, пабудаваная кітайскімі кампаніямі за мяжой, а таксама першы праект, які кітайскія карпарацыі ўзялі на сябе каля Еўропы.

У Кітая ёсць магчымасць выпускаць і экспартаваць высакакласныя высакахуткасныя цягнікі і адпаведнае чыгуначнае абсталяванне, што пераўтварае міжнародны імідж Паднябеснай. Днямі Chicago Transit Authority (CTA) (кампанія муніцыпальнага транспарта горада Чыкага) абвясціла, што кітайская кампанія CSR Sifang Co. Ltd., даччынае прадпрыемства буйнога кітайскага вытворцы вагонных саставаў CRRC Co. Ltd.,выйграла тэндар на пастаўку ў Чыкага 846 саставаў метро. Агульная сума праекта складае 1,3 млрд.долараў. Пачынаючы працу над праектам, Кітай пабудуе ў Чыкага завод па зборцы саставаў метро. Гэта будзе першы вагонабудаўнічы завод за апошнія 35 гадоў у амерыканскім горадзе. Яго запуск дазволіць стварыць 169 новых працоўных месцаў. Чакаецца, што першы кітайскі метрацягнік будзе здадзены ў Чыкага ў 2019 годзе, і запушчаны ў эксплуатацыю да пачатку 2020 года.  

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.