Вы тут

Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання на 1%


Такім чынам, з першых дзён красавіка фінансавы рэгулятар краіны вызначае стаўку рэфінансавання на ўзроўні 24% гадавых, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка Беларусі.


Таксама з гэтай даты адначасова зніжаны нарматыў фонду абавязковых рэзерваў — на 0,5% да 7,5%. У Нацбанку адзначылі, што гэтае рашэнне прынята «ў межах абазначанай раней задачы па зніжэнні памеру рызыка-прэміі ў кошце крэдытаў і з улікам аналізу наяўных рызык».

Аналітыкі ад фінансавага рынку ўпэўнены, што змяненне гэтага паказчыка павінна станоўча паўплываць на далейшую стабілізацыю ў грашова-крэдытнай сферы краіны і паспрыяе змяншэнню кошту крэдытных рэсурсаў для рэальнага сектара эканомікі.

Нагадаем, што апошні раз стаўка рэфінансавання ў Беларусі змянялася летась 9 студзеня. Тады яна была павялічана адразу на 5 працэнтных пунктаў, да 25% гадавых.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.