Вы тут

Рэспубліканскі суботнік у Беларусі пройдзе 23 красавіка


Згодна з пастановай, рэкамендуецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям на добраахвотнай аснове правесці рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцяў, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона, паведамілі “Звяздзе” ў прэс-службе Савета Міністраў.


Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб'ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

Аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць 50 працэнтаў паступіўшых грашовых сродкаў міністэрству фінансаў у парадку, устаноўленым гэтым мiнiстэрствам. 50 працэнтаў грашовых сродкаў застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і накіроўваюцца на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў для дзяцей, пацярпелых ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Грашовыя сродкі, якія застаюцца ў распараджэнні Брэсцкага аблвыканкама, накіроўваюцца таксама на будаўніцтва маладзёжнага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай вобласці. Грашовыя сродкі, пералічаныя Міністэрству фінансаў, будуць накіраваны Гомельскаму аблвыканкаму для праектавання і будаўніцтва Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.

Да слова, утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 23 красавіка 2016 года з'яўляецца працоўным днём, будзе праводзіцца з іх згоды ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі работнікаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.