Вы тут

Прэзідэнт запрасіў бізнесменаў Славеніі прыходзіць на беларускі рынак


Беларусь і Славенія дамовіліся больш актыўна развіваць усебаковае эканамічнае супрацоўніцтва.


Узаемная зацікаўленасць у пашырэнні кантактаў была выказана ў час сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Лукашэнкі з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Славеніі Карлам Эр’яўцам.

Аляксандр Лукашэнка выказаў падзяку за тую пазіцыю, якую ў апошнія гады займала Славенія ў дачыненні да Беларусі, у прыватнасці, пры абмеркаванні праблем з ЕС. "Не думаю, што ў нас былі ці будуць нейкія праблемы на палітычным, дыпламатычным узроўні ці ў адносінах паміж людзьмі", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі з рэспублікамі былой Югаславіі, у тым ліку Славеніяй, заўсёды былі добрыя адносіны, якія захаваліся і цяпер.

Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў, што падмуркам двухбаковых адносін з'яўляецца эканоміка. На яго думку, каб надаць стабільнасць эканамічным адносінам, нашым краінам трэба мець некалькі (3-4) буйных сумесных праектаў і яны ўжо вымалёўваюцца.

У сваю чаргу Карл Эр'явец сказаў пра тое, што Беларусь у асобе Славеніі заўсёды мае надзейнага прыхільніка. На сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў, у тым ліку ў сферах энергетыкі, лесаперапрацоўкі, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Славенскі бок мае намер развіваць доўгатэрміновыя перспектыўныя праекты з Беларуссю. Кіраўнік дзяржавы запрасіў славенскіх бізнесменаў больш актыўна прыходзіць на беларускі рынак.

Акрамя таго, кіраўнік славенскай МЗС заявіў пра зацікаўленасць у больш хуткім падпісанні дакумента аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь гатовая да далейшага ўсебаковага супрацоўніцтва са Славеніяй на ўзаемавыгадных умовах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.