Вы тут

Велікодныя зайчыкі


Спатрэбіцца: 3 шкл. мукі; 2 ст. л. цукру; 1 упакоўка сухіх дражджэй; 1 ч. л. солі; 1 яйка; 1 шкл. смятаны; 0, 25 шкл. вады; 2 ст. л. масла.


  • Пакладзіце ў маленькую каструльку масла і смятану, змяшайце з вадой і падагрэйце на маленькім агні, але не давайце закіпець.
  • У прасеяную муку разбіце яйка, змяшайце з астатнімі інгрэдыентамі і астылай смятанна-масленічнай масай. Мясіце цеста, пакуль яно не перастане ліпнуць да рук.
  • Дайце цесту падняцца (прыкладна ў два разы), затым раздзяліце яго на невялікія часткі-шарыкі — гэта і будуць зайчыкі.

  • Пакладзіце іх на бляху, пакрытую паперай для выпечкі, і пры дапамозе нажніц зрабіце вушкі, як паказана на малюнку. Вочкі пазначце зубачысткай. Каб зайчыкі атрымаліся больш румянымі, верх можна змазаць узбітым яйкам.

  • Пастаўце ў духоўку і выпякайце пры тэмпературы 190 °C да залацістага колеру (прыкладна 15 хвілін).

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.