Вы тут

Правілы для дзяўчат, якія носяць лінзы


Апошнім часам усё больш дзяўчат у акулярах аддаюць перавагу кантактным лінзам. Для таго каб у вас не было праблем з адчувальнасцю вачэй, трэба арыентавацца на наступныя правілы для тых, хто носіць лінзы:


  • Каб мінімізаваць рызыку раздражнення слізістай абалонкі вачэй, выбірайце касметычныя сродкі, якія сумяшчальныя з лінзамі. На іх звычайна стаіць пазнака: «гіпаалергенны», «прайшоў афтальмалагічны кантроль», «прызначаны для тых, хто носіць лінзы».
  • Туш трэба выбіраць на воднай аснове для адчувальных вачэй і мяняць яе кожныя тры месяцы. Старайцеся не купляць занадта вадкую туш.
  • Аловак для вачэй мяняюць праз такі ж тэрмін. Ён павінен быць мяккім, воданепранікальным і не расцякацца. Не варта падводзіць алоўкам ўнутраны бок века.
  • Цені выбірайце сухой структуры, якія добра кладуцца і не абсыпаюцца. Наносіць іх лепш аплікатарам. Небяспеку ўяўляюць цені з буйнымі бліскаўкамі, якія могуць патрапіць у вочы.
  • Накладныя вейкі — не лепшы выбар для тых, хто носіць кантактныя лінзы.
  • Макіяж наносяць пасля таго, як былі надзетыя лінзы, і здымаюць пасля таго, як знялі іх.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.