Вы тут

Простыя метады энергетычнай самадапамогі


Часам навакольныя людзі энергетычным уздзеяннем могуць нанесці вялікую шкоду. Чалавек атрымлівае велізарную колькасць негатыўнай энергетыкі з прычыны сварак, скандалаў, асабістых праклёнаў, кінутых у твар (апошнія маюць асаблівыя негатыўныя наступствы).


Як следства — заняпад сіл, слабасць, праблемы са здароўем і з энергасістэмай. У такіх выпадках трэба паспрабаваць вывесці негатыўную энергію як мага хутчэй. Вось некалькі простых метадаў:

  • Калі пасля сваркі або непрыемнай гутаркі вы адчулі слабасць — трэба тэрмінова памыць рукі. Нават адна хвіліна ўздзеяння халоднай вады дапаможа вывесці вялікую частку атрыманай адмоўнай энергіі.
  • Словы маюць не толькі семантычную, але і магутную энергетычную нагрузку. Калі вы чуеце ў свой бок фразы зайздрасці, нядобрых слоў, ліслівасці, прамоўце ціха: «У добры час сказаць, у дрэнны — прамаўчаць».
  • «Вазьмі сабе назад» — паўтарайце пра сябе гэтую фразу кожны раз, калі чуеце абразы або злыя пажаданні ў свой бок.
  • Пасля непрыемнай размовы ці сваркі неабходна перанесці атрыманы адмоўны зарад. Спыніцеся на некалькі хвілін каля дрэва або куста (жывога, не ўсохлага) і вазьміцеся за яго левай рукой. Менавіта яна адказвае ў чалавечым арганізме за вывад энергіі. Паспрабуйце ўявіць, быццам усталёўваеце сувязь з гэтай жывой раслінай, затым у думках выганіце энергію з сябе: уявіце быццам яна канцэнтруецца яркім згусткам у вас на плячы, праходзіць па руцэ ў далонь і без астатку сыходзіць у дрэва.

Гэтыя метады з'яўляюцца самай элементарнай энергетычнай самадапамогай, не грэбуйце імі.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.