Вы тут

Кім Кардаш'ян хвалюецца пра пятую кропку


Зорка рэаліці-шоу і знакамітая фотамадэль з выдатным формамі Кім Кардаш'ян зноў прыцягнула да сябе ўвагу СМІ. Прычым гэтым разам яна можа даволі сур'ёзна ўсхваляваць сваіх фанатаў і набыць шмат новых ворагаў.


Справа ў тым, што Кім збіраецца адкрыць новае рэаліці-шоу, прысвечанае, паліткарэктна кажучы, адной з тых частак жаночага цела, на якую найчасцей падаюць позіркі мужчын. Зласліўцы і зайздроснікі славы Кардаш'ян даволі з'едліва ацэньваюць яе «карму» і сцёгны, але тым не менш менавіта яны прыносяць мадэлі мільённыя прыбыткі — зразумела, з дапамогай прадуманага піяру. Дык вось, Кім вырашыла, што хоча надаць сваім ягадзіцам больш прывабныя, танчэйшыя рысы і з гэтай нагоды абвясціла пра стварэнне рэаліці-шоу «Kіm Super Bum», у якім яна давядзе сваю пятую кропку да ідэальнага стану і эталонных прапорцый. Усім астатнім, не такім ідэальным жанчынам у свеце, давядзецца толькі раўняцца на непараўнальную Кім, жаласна ўздыхаць або моўчкі зайздросціць. Падрабязнасці шоу пакуль што трымаюцца ў сакрэце, але ўжо з'явілася інфармацыя, нібыта стваральнікі і пераможцы вядомага бразільскага конкурсу на лепшую, зразумела, тую самую кропку «Mіss BumBum» наконт гэтага выказаліся адмоўна. Агульны сэнс іх выказванняў — маўляў, няхай Кім не лезе са сваім ботаксам у прыгажосць прыродных формаў, усё адно ў яе нічога не атрымаецца, і наогул, лепшыя натуральныя азадкі былі, ёсць і будуць вырастаць толькі ў Бразіліі, а прадстаўніцы астатніх краін нервова кураць збоку. Вось такія войны по... даруйце, прыгажунь :)

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.