Вы тут

Па поўдні краіны на выхадныя сіноптыкі прагназуюць да плюс 25 градусаў


Увогуле, на гэтым тыдні сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 4-8 градусаў вышэй за норму, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Звычайна падобныя ўмовы надвор'я назіраюцца ў Беларусі ў першую дэкаду мая, калі адбываецца істотны пералом на цяпло, а паветраныя патокі змяняюцца на паўднёва-заходнія. Сёлета гэта адбылося на месяц раней, і з акваторыі Міжземнамор'я да нас накіроўваецца субтрапічнае цяпло. Такім чынам, паводле слоў Дзмітрыя Рабава, сёння будзе пераважна без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 13-19 градусаў.

Практычна не будзе ападкаў і ў сераду, толькі ўдзень па паўночным захадзе адаб'ецца ўплыў малаактыўнага фронту і месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература ўначы складзе 2-9 цяпла, удзень — плюс 15-20 градусаў, па паўднёвым захадзе — 24 цяпла.

Уначы на чацвер месцамі па Беларусі, а ўдзень — у асобных раёнах Гомельскай вобласці — пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-11 цяпла, удзень чакаецца ў межах 12-18 градусаў вышэй за нуль, па поўдні — плюс 19-22 градусы.

Сапраўды майскае надвор'е сіноптыкі абяцаюць менавіта ў пятніцу і суботу на тыдні. У гэтыя дні толькі месцамі, пераважна па паўночным захадзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 цяпла, аднак 8 красавіка па паўночным усходзе будзе яшчэ толькі плюс 4-6 градусаў. Удзень паўсюдна чакаецца плюс 16-23 градусы, а па паўднёвым усходзе нават да 25 цяпла. Аднак у гэтыя дні па паўночна-заходніх раёнах будзе толькі плюс 12-15 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, больш свежае паветра завітае да нас у нядзелю. У гэты дзень праз тэрыторыю краіны будзе праходзіць больш актыўны атмасферны фронт, які прынясе на большую частку Беларусі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5-12 градусаў, удзень будзе 12-19 цяпла, па паўднёвым усходзе — плюс 20-22, а ў крайніх заходніх раёнах — не больш за 10 цяпла.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Да нас ідзе субтрапічнае цяпло

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.